Раманізацыя (запіс лацінскім пісьмом) беларускага (кірылаўскага) тэксту. Таксама вядомая як транслітарацыя і, часам, не цалкам правільна, як транскрыпцыя. З'яўляецца часткай лінгвістычнай працэдуры транслітарацыі
Існуюць розныя метады раманізацыі беларускай мовы, якія адрозніваюцца ўжываным зборам літар і знакаў лацінскага пісьма, дадатковымі правіламі, сферамі дзеяння, адназначнасцю ператварэння і г.д.
У 2000 годзе Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Беларусі зацвердзіў «Інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта».
Распаўсюджаныя метады і стандарты
- Міжнародны стандарт ISO 9 і яго нацыянальная версія ГОСТ 7.79-2000 (ІСО 9-95).
- Сістэма BGN/PCGN (амерыканска-брытанская сістэма).
- «Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту».
- L.L. Ivanov. Romanization of Belarusian: The 2010 Streamlined System.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.