Раман — літаратурны жанр, як правіла празаічны, у якім выкладаецца разгорнутае апісанне жыцця і развіцця асобы галоўнага героя (герояў) у крызісны (нестандартны) перыяд яго жыцця.
Магчымыя варыянты выкладання сюжэту:
- ад нараджэння героя да яго смерці («Парфума» П.Зюскінда);
- ад нараджэння героя да выхаду яго жыцця з крызіснага стану («Дэвід Коперфільд» Ч. Дыкенса);
- ад уваходу галоўнага героя ў крызісны стан да развязкі («Злачынства і пакаранне» Ф. М. Дастаеўскага).
Назва «раман» узнікла ў пачатку 12 стагоддзя разам з жанрам рыцарскага рамана (старафранц. romanz ад познелац. romanice «на (народнай) раманскай мове»), у супрацьлегласць гістарыяграфіі на лацінскай мове.
Гл. таксама
- Тэорыя рамана
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.