Рак скуры | |
---|---|
![]() Базаліёма | |
МКХ-10 | C43.-C44. |
МКБ-10-КМ | C43.C44 |
МКХ-9 | 172, 173 |
МКБ-9-КМ | 173.8[1] і 173.9[1] |
МКЗ-А | 8010-8720 |
MedlinePlus | 001442 |
MeSH | D012878 |
![]() |
Рак скуры — утварэнне ракавай пухліны на скуры.
Папярэджанне
Прадухіленню хваробы спрыяе пазбяганне знаходжання на сонцы і ў салярыях, нашэнне адзення з доўгімі рукавамі, галаўнога ўбору (брыль) і нагавіцаў, нанясенне ахоўнага крэма ад сонечных апёкаў і ўльтрафіялетавага абпраменьвання[2].
Прычыны
Узнікненню хваробы спрыяюць сонечныя апёкі, уздзеянне вугалю, дзёгцю, смалы, крэазоту, злучэнняў мыш'яку і радыю.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз шчыльную шышку, вузельчык і паражэнне на скуры, цёмныя паражэнні на далонях, падэшвах i канцах пальцаў рук і ног, бліскучае, васкавіднае, перламутравае ўшчыльненне на твары, вушах i шыі, шчыльны чырвоны вузельчык і плоскае паражэнне з паверхняй, якая лупіцца і пакрылася коркай, змяненне радзімкі і раскеліна на скуры[3].
Зноскі
- 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
- ↑ Святлана Барысенка. Як перахітрыць рак // Звязда : Газета. — 9 снежня 2009. — № 233 (26591). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Святлана Барысенка. Скрынінг раку // Звязда : Газета. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.