Вёска
Ракітанка
Ракітанка на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Ракіта́нка[1] (трансліт.: Rakitanka, руск.: Ракитанка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 37 км у напрамку на паўднёвы захад ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша—Сураж.
Рэльеф раўнінны, на поўдні мяжуе з лесам. На поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракі Сарочынка (прыток Мяртвіцы). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Міхайлава, аграгарадок Забалацце і далей па шашы Мсціслаў—Магілёў.
Гісторыя
У 1897 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе дзейнічала школа граматы.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 годзе. У 1931 годзе арганізаваны калгас, які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 208 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1940 годзе да Ракітанкі далучана вёска Папоўшчына. У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У кастрычніку 1942 г. і верасні 1943 г. акупанты спалілі 60 двароў, загубілі 32 жыхары.
Пасля вайны адбудавана. Станам на 2016 год у складзе саўгаса «Забалацце».
Насельніцтва
- 1897 год — 44 двары, 278 жыхароў
- 1909 год — 66 двароў, 275 жыхароў
- 1940 год — 67 двароў, 197 жыхароў
- 2012 год —16 жыхароў
- 2013 год —17 жыхароў
- 2014 год —15 жыхароў
- 2015,2016 год —14 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ракі́ценка, Ракі́та
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021. (руск.)
Літаратура
- «Памяць»: Мсціслаўскі раён. — Мн.: «Полымя», 1999.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх