Ракушкавыя | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ostracoda Latreille, 1802 | |||||||||||||||||||||
|
Ра́кушкавыя, астракоды (Ostracoda) — клас ракападобных.
Апісанне
Даўжыня да 30 мм (прэснаводных да 7,3 мм). Цела несегментаванае, укрытае хіцінавай двухстворкавай ракавінай (адсюль назва), якая зверху насычана вапнай. Крывяноснай сістэмы і жабраў няма, дыхаюць праз покрыва цела.
Пашырэнне
Вядомы з ніжняга кембрыю (каля 560 млн г. назад). Каля 2 тыс. сучасных і больш за 12 тыс. выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на дне марскіх і прэсных вадаёмаў, у прыледавіковых азёрах, гарачых крыніцах, 7 відаў — у глебе трапічных лясоў. На Беларусі больш за 40 відаў. Найбольш трапляюцца гетэрацыпрыс павольны, цыклацыпрысы (Cyclocypris) — цыклацыпрыс яйцападобны (Cyclocypris ovum) і цыклацыпрыс роўны, цыпрыс чванлівы (Cypris pubera), цыпрыя выразная.
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, жывёльнымі рэшткамі, ёсць драпежнікі. Раздзельнаполыя, некаторым відам уласцівы партэнагенез. Развіццё з ператварэннем, 5—8 лічынкавых стадый. Дарослыя не ліняюць.
Значэнне і выкарыстанне
Корм для некаторых відаў прамысловых рыб. Большасць — біялагічныя меліяратары.
Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.
Літаратура
- Гігіняк Ю. Ракушкавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).