Райнхард Зелтэн | |
---|---|
ням.: Reinhard Selten | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 2016[3][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adolf Selten[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, матэматык, эсперантыст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка, experimental economics[d][5], матэматыка[5], Тэорыя гульняў[5] і эсперанта[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ewald Burger[d][7] і Wolfgang Franz[d][7] |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Райнгард Зельтэн (ням.: Reinhard Selten; 5 кастрычніка 1930, Брэслау, цяпер Уроцлаў — 23 жніўня 2016, Познань) — нямецкі эканаміст.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994) «за фундаментальны аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў». Ён стаў першым немцам, які атрымаў гэту ўзнагароду.
Біяграфія
Райнгард Зельтэн нарадзіўся ў Брэслау (тады правінцыя Ніжняя Сілезія), у змешанай сям’і: бацька (Адольф Зельтэн) быў яўрэем, маці (Кётэ Лютэр) — пратэстанткай. Бацька меў невялікі магазін, які займаўся галоўным чынам пракатам перыядычных выданняў, але ў 1933 годзе, з прыняццем нюрнбергскіх расавых законаў, ён быў вымушаны яго прадаць[13]. Бацька памёр у 1942 годзе пасля працяглай хваробы, і дзеці змаглі пазбегнуць дэпартацыі, якая пачалася неўзабаве. Як паўкроўка Райнгард Зельтэн не меў права на школьную адукацыю пасля 14 гадоў і пачаў працаваць рознарабочым. Пасля вызвалення Брэслау ён разам з маці, братамі і сястрой перабраўся спачатку ў Саксонію, потым у Аўстрыю, дзе працаваў на ферме. Толькі ў 1946 годзе ён атрымаў магчымасць працягнуць сярэднюю адукацыю і ўжо ў наступным годзе пасяліўся з сям’ёй у Мельзунгене, дзе ў 1951 годзе ва ўзросце 21 года скончыў мясцовую гімназію.
Вучыўся ў Франкфурцкім універсітэце. Прафесар Свабоднага ўніверсітэта ў Берліне, універсітэта ў Білефельдзе, Бонскай вышэйшай школы эканомікі (падраздзяленне Рэйнскага ўніверсітэта, Бон). Заснавальнік Бонскай лабараторыі эксперыментальнай эканомікі.
Зельтэн і эсперанта
Р. Зельтэн неаднаразова выказваўся на высокім узроўні ў падтрымку міжнароднай мовы эсперанта[14]. У прыватнасці, у 2007 годзе, выступаючы ў Еўрапарламенце, ён заявіў: «Лёгкая ў вывучэнні планавая мова эсперанта дае нейтральнае рашэнне моўнай праблемы». Ён таксама пагадзіўся балатавацца ў 2009-м на выбарах у Еўрапарламент ад невялікай партыі EDE (Еўропа — Дэмакратыя — Эсперанта)[15].
Творы
- «Мадэль алігаполіі з інерцыяй попыту» (Ein Oligopolmodel mit Nachfrageträgheit, 1965)
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/533738/Reinhard-Selten
- 1 2 Reinhard Selten — Nobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
- 1 2 http://www.faz.net/aktuell/wirtschaft/wirtschaftswissen/wirtschaftsnobelpreistraeger-reinhard-selten-gestorben-14415860.html
- ↑ Reinhard Selten // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 7 красавіка 2024.
- 1 2 3 4 5 6 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Selten_Reinhard
- ↑ http://vds-ev.de/verein/bekannte-mitglieder/
- ↑ https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/rselten
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
- ↑ Selten Biografy(недаступная спасылка)
- ↑ Нобелеўскі лаўрэат выступіў за эсперанта на «польскім Давосе»(недаступная спасылка)
- ↑ Зельтэн будзе балатавацца ад партыі эсперантыстаў