Райнер Марыя Рыльке | |
---|---|
Rainer Maria Rilke | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Рэнэ Карл Вільгельм Іаган Ёзеф Марыя Рыльке |
Дата нараджэння | 4 снежня 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1926[3][1][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Аўстрыя |
Жонка | Clara Westhoff[d] |
Дзеці | Ruth Sieber-Rilke[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | Паэт, Навеліст |
Гады творчасці | 1894—1925 |
Кірунак | Сімвалізм |
Жанр | Dinggedicht[d] і проза |
Мова твораў | французская і нямецкая |
Дэбют | «Жыццё і песні» (Leben und Lieder) (1984) |
Подпіс | |
rilke.de (ням.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Райнер Марыя Рыльке (ням.: Rainer Maria Rilke, поўнае імя: René Karl Wilhelm Johann Josef Maria Rilke — Рэнэ Карл Вільгельм Іаган Іозеф Марыя Рыльке; 4 снежня 1875, Прага — 29 снежня 1926, Вальмонт, Швейцарыя) — аўстрыйскі паэт-сімваліст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка па чыгуначным ведамстве Іозефа Рыльке і Сафі Рыльке. У 1884 годзе скончыў пачатковую пражскую школу, тады ж напісаў першыя вершы. Навучаўся ў кадэцкім і вышэйшым ваенным вучылішчы, пасля — гандлёвым вучылішчыі ў Лінцы і ў 1895 годзе здаў экзамены на атэстат сталасці ў Празе. Першы зборнік вершаў Рыльке «Жыццё і песні» (Leben und Lieder) выходзіць у 1894 годзе. Хутка з’яўляецца наступны зборнік «Ахвяры ларам» (Larenopfer, 1895). У гэты час Рыльке вучыцца ў Пражскім універсітэце на філасофскім, а пасля на юрыдычным факультэце.
У 1896 годзе паэт выдае зборнік вершаў «Вянчаны снамі» (Traumgekrönt), у 1899 — «Дзве пражскія гісторыі» (Zwei Prager Geschichten) і зборнік вершаў «Мне на свята» (Mir zur Feier), у 1900 — зборнік малой прозы «Пра Госпада Бога і іншае» (Vom lieben Gott und Anderes). У гэты час Рыльке шмат падарожнічае, наведвае Італію, Расію, знаёміцца з Львом Талстым, Іллём Рэпіным, Барысам Пастарнакам, перакладае з рускай мовы «Слова пра паход Ігараў».
У 1901 годзе Рыльке жэніцца з мастачкай Кларай Вэстхоф, і ў снежні ў іх нараджаецца дачка Рут. 1902—1903 — выдае зборнік навел «Апошнія» (Die Letzten), драму «Жыццё як жыццё» (Das tägliche Leben), першы варыянт зборніка «Раннія вершы» (Erste Gedichte), першае выданне «Кнігі карцін» (Das Buch der Bilder), пераязджае у Парыж, знаёміцца з Агюстам Радэнам. Выдае дзве кнігі пра мастацтва — «Ворпсвэдэ» і «Агюст Радэн», пачынае ліставацца з Францам Капусам (ліставанне гэтае пасля складзецца ў кнігу «Лісты да маладога паэта»), вандруе па Італіі, пасля пераязджае ў Рым.
1904 — выдае кнігу прозы «Гісторыі пра Госпада Бога» (Geschichten vom lieben Gott), заканчвае працаваць над драмай «Белая княгіня» (Die weiße Fürstin), пераязджае ў Швейцарыю, а пасля ў Данію.
1905 — пераязджае ў Мёдон, што пад Парыжам, дзе жыве ў Радэна і працуе ў яго сакратаром, выдае «Кнігу гадзінаў» (Das Stunden-Buch).
1906 — пераязджае ў Шартр, пачынае працаваць над цыклам пра Шартрскі сабор, пасля едзе ў Германію; разрывае стасункі з Радэнам (які без папярэджання звальняе Рыльке), пераязджае ў Парыж, працуе над першай часткай «Новых вершаў» (Neue Gedichte), друкуе «Песню пра любоў і смерць карнета Крыстафа Рыльке» (Die Weise von Liebe und Tod des Cornets Christoph Rilke, нап. 1899) і другое выданне «Кнігі карцін».
1907 — пераязджае на Капры, знаёміцца з Максімам Горкім і Рудольфам Каснерам, пасля зноў едзе ў Парыж, выдае першую частку «Новых вершаў» і перавыдае кнігу «Агюст Радэн» з дапаўненнямі.
1908 — едзе ў Італію, вяртаецца ў Парыж, узнаўляе знаёмства з Радэнам, выдае другую частку «Новых вершаў».
1909 — друкуе кнігу «Рэквіем» (Requiem) і другое, перапрацаванае выданне «Ранніх вершаў».
1910 — едзе ў замак Дуіна пад Трыестам, пасля ў Венецыю і Парыж, падарожнічае па Паўночнай Афрыцы і выдае «Запіскі Мальтэ Лаўрыдса Брыге» (Die Aufzeichnungen des Malte Laurids Brigge).
1911 — вяртаецца ў Парыж, пасля едзе ў Трыест.
1912 — піша паэтычны цыкл «Жыццё Дзевы Марыі» (Das Marien-Leben) і першыя «Дуінскія элегіі» (Duineser Elegien); падарожнічае ў Венецыю і Іспанію.
1913 — выдае «Жыццё Дзевы Марыі». 1914 — стварае паэтычны цыкл «Пяць песняў» (Fünf Lieder). 1915 — пераязджае ў Мюнхен і працуе над «Дуінскімі элегіямі». 1916 — прызваны ў армію, працуе ў Вене ў ваенным архіве.
1920 — стварае паэтычны цыкл «Са спадчыны графа К. В.», выдае драму «Белая княгіня».
1921 — жыве ў замку Мюзо недалёка ад Цюрыха, завяршае «Дуінскія элегіі», стварае «Санэты да Арфея» (Die Sonette an Orpheus), прычым за надзвычай кароткі час: 55 вершаў былі напісаныя за 14 дзён.
1923 — выдае «Дуінскія элегіі» і «Санеты да Арфея»; шмат часу праводзіць у санаторыі Тэрытэ на Жэнеўскім возеры з прычыны пагаршэння здароўя (толькі перад самай смерцю дактары здолелі паставіць паэту дыягназ: лейкемія).
1924 — піша шмат вершаў, у тым ліку па-французску.
1926 — жыве ў Мюзо і Рагацы, шмат лістуецца з Марынай Цвятаевай, выдае кнігу французскіх вершаў «Сады» (Vergers) з дадаткам «Валезанскіх катрэнаў» (Les Quatrains Valaisans), з 30 лістапада ляжыць у клініцы Вальмон і 29 снежня памірае.
Творы
Паэтычныя зборнікі
- Жыццё і песні / Leben und Lieder (1894)
- Ахвяры ларам / Larenopfer (1895)
- Увянчаны снамі / Traumgekrönt (1897)
- Адвент / Advent (1898)
- Першыя вершы / Erste Gedichte (1903)
- Мне на свята / Mir zur Feier (1909)
- Кніга вобразаў / Buch der Bilder (1902)
- Часасловец / Stundenbuch (1905, бел. пераклад В. Сёмухі "Кніга гадзін", 2004)
Беларускія пераклады
На беларускую мову вершы Рыльке перакладалі Аляксей Зарыцкі, Кацярына Маціеўская, Ларыса Раманава, Алесь Салавей, Васіль Сёмуха, Майсей Сяднёў, Ганна Янкута.
- Рыльке Р.М. Санеты Арфею. /Перакл. з ням. В.Сёмухі. Мн.: Маст. літаратура, 1982. ("Паэзія народаў свету").
- Рыльке Р.М. Выбраная лірыка. / Перакл. з ням. В.Сёмухі. Мн.: Зміцер Колас, 2016. ("Паэты планеты").
- Рыльке Райнер Марыя. Санеты Арфея ў перакладзе Васіля Сёмухі
Зноскі
- 1 2 Rainer Maria Rilke // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rainer Maria Rilke // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Рильке Райнер Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Freebase — 2007.
Спасылкі
- Плач па Антыною. Вершы
- Міжнароднае таварыства Рыльке. (ням.)
- Вершы, творчасць і біяграфія. Архівавана 8 сакавіка 2016. (ням.)