Райкоке
руск. Райкоке
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча4,6 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
48°17′ пн. ш. 153°15′ у. д.
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Райкоке (Расія)
Райкоке
Райкоке
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Райкоке (руск.: Райкоке) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 4,6 км².

Востраў з’яўляецца надводнай часткай вулкана Райкоке (551 м). Мае круглявую форму, каля 1,85 км у дыяметры, але абрысы вострава моцна змяняюцца пасля кожнага вывяржэння.

Вулканічныя схілы сфарміраваныя лававымі струменямі. Кратар даволі стромы. Роўныя камяністыя месцы толькі на ўскраінах вострава. Сталых крыніц пітной вады няма.

Глебавы полаг бедны. Раслінны свет прадстаўлены 68 відамі, амаль выключна травамі, у тым ліку зёлкавымі. Лясоў і хмызнякоў няма. Жывёлы — марскія птушкі і грызуны. Пасля вывяржэння 1924 г. расліннасць і жывёлы практычна адсутнічалі на працягу 40 гадоў. На паўночнай ускраіне — лежбішча сівучаў.

На мове курыльскіх айнаў назва вострава азначала «дзірка» або «кратар». На працягу ўсёй гісторыі сталага насельніцтва не было. Застаецца незаселеным.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.