Разьбяр працуе над саборам Іаана Багаслова ў Нью-Ёрку, 1909 г.

Разьба па камені — працэс надання каменюнеабходнай формы і знешняй апрацоўкі.

Гісторыя

Найбольш старажытныя творы рэпрэзентатыўнага мастацтва прадстаўленыя разьбой па камені. Сярод археалагічных знаходак, датаваных да н.э., былі знакі, высечаныя на камянях або петрогліфы. Таксама фігуркі Венеры, такія як Венера з Берэхат-Рама. Разьба па камені ўжывалася на ўсіх этапах гісторыі матэрыяльнай культуры краін і народаў свету.

Разьба па камені ажыццяўляецца пры дапамозе распілоўкі, такарнай апрацоўкі, свідравання, шліфоўкі, паліроўкі, аперацый даводкі, гравіравання.

Найвышэйшыя дасягненні разьбы па камені звязаныя з апрацоўкай халцэдону, оніксу, агату, геліятропу, горнага крышталя, аметысту, яшмы, нефрыту, раданіту, малахіту, лазурыту, ізумруду, бірузы, бурштыну, каралу, гіпсу і селеніту, абсідыяну, мармуру, мармуровага оніксу («алебастру») і іншых абліцавальных, вырабных, ювелірна-вырабных і ювелірных камянёў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.