Падзенне Срэбраніцы і Жэпы | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Баснійская вайна | |||
| |||
Дата | 6 — 25 ліпеня, 1995 | ||
Месца | Боснія і Герцагавіна | ||
Вынік |
Ліквідацыя «зон бяспекі» ў Срэбраніцы і Жэпе. Генацыд баснійскага народа. Адмена эмбарга на пастаўку зброі Мусульманска-Харвацкай Федэрацыі з боку ЗША і АІС |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разня ў Срэбраніцы (сербск.: Масакр у Сребреници, таксама генацыд у Срэбраніцы)[8][9][10][11] — адна з самых вядомых і крывавых падзей грамадзянскай вайны ў Югаславіі 1991—1995 гадоў (гл. Вайна ў Харватыі і Баснійская вайна). У 1995 годзе тут былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў[12]. Гэта было самае маштабнае масавае забойства ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны[13].
Ход падзей
Срэбраніцкі анклаў, населены пераважна баснійцамі-мусульманамі, быў абвешчаны Саветам бяспекі ААН у красавіку 1993 года «зонай бяспекі», у маі 1993 года СБ ААН «зонай бяспекі» абвешчаны баснійскі анклаў Жэла.
Армія баснійскіх сербаў патрабавала ад мусульман здаць зброю і здацца самім. Малалікія і слабаўзброеныя нідэрландскія міратворцы ААН не былі ў стане супрацьстаяць націску.
Срэбраніцкі анклаў быў узяты корпусам «Дрына» арміі баснійскіх сербаў 11 ліпеня 1995 года. На працягу некалькіх дзён каля 25000 баснійскіх мусульман, большасць з якіх складалі жанчыны, дзеці і старыя, былі выгнаны, загружаны сіламі боснійских сербаў у перапоўненыя аўтобусы і вывезены на тэрыторыі, якія кантраляваліся баснійскімі мусульманамі. Аднак шматлікія баснийскія мужчыны-мусульмане Срэбраніцы не змаглі пакінуць гэты раён, яны былі ўзяты ў палон, утрымліваліся ў жорсткіх умовах, а затым забітыя. Да 19 ліпеня 1995 ліпеня сербскія баевікі забілі звыш 7000 бяззбройных баснійскіх мужчын і хлопчыкаў ва ўзросце ад 13 да 77 гадоў[14].
Сербы пачалі штурм Жэпы праз два дні пасля падзення Срэбраніцы і змаглі заняць горад 25 ліпеня. У выніку штурму баснійцы страцілі забітымі каля 70 чалавек. Параненыя і грамадзянскія асобы былі эвакуіраваны ў Сараева і Кладань, а паўтары тысячы ваеннапалонных пасля абменены на сербаў. Палкоўнік Аўда Паліч знік без вестак 27 ліпеня 1995 года падчас перамоў аб умовах капітуляцыі жэпскага гарнізона.
Пасля падзення Срэбраніцы і Жэпы НАТА прыняло праграму бамбардзіроўкі сербскіх цэляў і пад пагрозай прымянення сілы прадухіліла напад сербаў на іншую «зону бяспекі» — Гораждзе. У далейшым аперацыя НАТА «Абдуманая сіла», а таксама шэраг наступальных аперацый харватаў і баснійцаў-мусульман прадвызначылі заключэнне Дэйтанскіх пагадненняў і спыненне вайны.
Расследаванне
Самым першым асуджаным Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі па срэбраніцкай справе стаў найміт 10-га дыверсійнага атрада Дражэе Эрдэмавіч, прысуджаны ў лістападзе 1996 года да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аднак Эрдэмавіч пасля трох з паловай гадоў зняволення быў вызвалены; на падставе яго паказанняў у жніўні 2001 года быў асуджаны генерал Радзіслаў Крстыч — адзін з высокапастаўленых афіцэраў войска баснійскіх сербаў.
У 2003 годзе адказнасць за масавыя забойствы мірнага баснійскага насельніцтва была афіцыйна прызнаная ўладамі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны[15]. У 2010 годзе парламент Сербіі таксама асудзіў разню.
У студзені 2007 года Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе кваліфікаваў дзеянні сербаў як генацыд. У сваю чаргу, у студзені 2009 года Еўрапейскі парламент абвясціў 11 ліпеня «днём памяці генацыду ў Срэбраніцы».
Родныя ахвяр падалі ў суд на Нідэрланды. Гаагскі трыбунал у 2014 годзе прызнаў адказнасць Нідэрландаў за высылку з базы міратворцаў ААН 350 мужчын 13 ліпеня 1995 года, нягледзячы на тое, што галандскія вайскоўцы ведалі, што тых могуць забіць[16].
У 2016 годзе былы палітычны лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны. Ён, у прыватнасці, быў прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў.
У лістападзе 2017 года Гаагскі трыбунал прысудзіў былога генерала арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці[17].
Зноскі
- http://k.foto.radikal.ru/0612/27324f3b56cb.jpg Архівавана 7 снежня 2010.
- ↑ http://k.foto.radikal.ru/0612/27324f3b56cb.jpg Архівавана 7 снежня 2010.
- ↑ THE PROSECUTOR OF THE TRIBUNAL AGAINST DRAZEN ERDEMOVIC . un.org (22 мая 1996). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 03 апреля 2009.
- ↑ Сребреница. История и загадки трагедии//Эхо планеты № 31 (902) 29 июля-4 августа 2005
- 1 2 Французский полковник Барио: в 1995 году сербов бомбили американские самолёты
- ↑ Идентифицированные останки погибших.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 7 верасня 2013.
- ↑ Дамоклов меч НАТО завис над Боснией//Комсомольская правда. 29 июля
- ↑ http://www.icty.org/x/cases/krstic/tjug/en/krs-tj010802e.pdf
- ↑ Decision Enacting the Law on the Center for the Srebrenica-Potocari Memorial and Cemetery for the Victims of the 1995 Genocide Архівавана 6 чэрвеня 2011.
- ↑ Texts adopted — Thursday, 15 January 2009 — Srebrenica — P6_TA(2009)0028
- ↑ Parliament of Canada’s Bill C-533 in honor of Srebrenica Genocide Remembrance Архівавана 4 жніўня 2018.
- ↑ zviazda.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ International Tribunal for the Prosecution of Persons Responsible for Serious Violations of International Humanitarian Law Committed in the Territory of Former Yugoslavia since 1991.Case No. IT-98-33-T, p 179 «The Trial Chamber concluded that almost all of those murdered at the execution sites were adult Bosnian Muslim men and that up to 7000-8000 men were executed»
- ↑ Vreme 704 - Izvestaj Komisije Vlade RS o zlocinu u Srebrenici 1995: Otvaranje najmracnije stranice (серб.). vreme.com. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 2011-6-14.
- ↑ euronews.com
- ↑ zviazda.by
Спасылкі
- Srebrenica And the Politics of War Crimes Архівавана 14 красавіка 2009.
- «Report of the Secretary-General pursuant to General Assembly resolution 53/35—The fall of Srebrenica», United Nations A/54/549 (15 November 1999)(недаступная спасылка) (application/pdf, 891904 bytes)
- ICTY judgement in its case against Krstic, красавік 2004
- NIOD report Архівавана 16 лютага 2007. — Даследаванне нідэрландскага ўрада Срэбраніцкай разні, красавік 2002
- Updated list of 8,373 Bosniaks killed or missing from Srebrenica Архівавана 1 жніўня 2005. Federal Commission for Missing Persons
- The Events in and around Srebrenica between 10th and 19 July 1995 Архівавана 9 снежня 2012.
- The uncensored version of the Bosnian execution video—Warning: shocking content!
- Операция Сребреница 1:01:28 167.23Mb (Дакументальныя здымкі Войска Республике Српске ў перыяд узяцця Срэбраніцы ў ліпені 1995 года)
- Srebrenica 1/2 и Srebrenica 2/2
- Eksodus i deportacija Žepljaka Жепа-Сараево-Кладань 25-26 июля 1995, Жепа-Кладань-Сараево 26 июля 1995, рэпартаж тэлебачання Харватыі і БіГ, Рэпартаж CNN аб падзенні Жэпы)
- Сайт аб злачынствах супраць сербаў у Срэбраніцы і яе наваколлі
- Пайменны спіс 3287 сербскіх ахвяр у Срэбраніцы
- MLADIC MAKES OFFENSIVE REMARKS ABOUT SREBRENICA VICTIMS (англ.). SENSE Agency. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 2012-8-17.