Разме́рнасць фізічнай велічыні — выраз, які паказвае сувязь вытворнай фізічнай велічыні (адзінкі фізічнай велічыні) з велічынямі (адзінкамі), прынятымі за асноўныя ў сістэме велічынь або ў сістэме адзінак.
Абазначаецца сімвалам dim (ад англ.: dimension «размернасць») і запісваецца ў выглядзе здабытку сімвалаў, якія адпавядаюць асноўным велічыням, узведзеным у пэўную ступень (паказчык размернасці).
У агульным выглядзе размернасць некаторай велічыні X запісваецца ў выглядзе
дзе L, M, T, I, Q, N, J — сімвалы даўжыні, масы, часу, сілы току, тэрмадынамічнай тэмпературы, колькасці рэчыва і сілы святла адпаведна, α, β, γ, δ, μ, ν, η — паказчыкі размернасці гэтых велічынь.
Напрыклад, размернасць сілы F=ma, дзе m — маса цела, a — паскарэнне, вызначыцца формулай
дзе паказчыкі размернасцей даўжыні L, масы M і часу T, роўныя 1, 1 і −2 адпаведна.
Велічыні, якія маюць усе паказчыкі размернасці, роўныя 0, называюцца безразмернымі велічынямі.
Літаратура
- Размернасць фізічнай велічыні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 261. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).