Разме́рнасць у геаметрыі — колькасць каардынат, неабходных для вызначэння адвольнага пункта геаметрычнай фігуры.
Напрыклад, месцазнаходжанне пункта на лініі вызначаецца адной каардынатай (размернасць лініі роўная 1), на паверхні — дзвюма (размернасць паверхні роўная 2), у трохмернай прасторы — трыма.
Размернасць канечнамернай вектарнай прасторы роўная ліку вектараў яе базісу.
У тапалогіі паняцце геаметрычнай размернасці абагульняецца на адвольныя прасторы (мноствы):
- пустое мноства мае размернасць, роўную −1;
- размернасць прасторы X — найменшы цэлы дадатны лік n, такі, што кожны пункт з X мае адвольна малое наваколле з размернасцю меж, меншай за n.
Гл. таксама
- Шматмерная прастора
Літаратура
- Размернасць / 261 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.