Размеркава́льны вал[1] — дэталь механізма машын, прылад, апаратаў, якая забяспечвае пэўны парадак выканання аперацый і цыклічнасць работы. Асноўная дэталь газаразмеркавальнага механізму (ГРМ), якая служыць для сінхранізацыі ўпуску, выпуску і тактаў працы рухавіка. Таксама ўваходзіць у склад сістэм кіравання розных аўтаматызаваных сітсэм.

Першае падабенства размеркавальнага вала з’явілася ў Старажытнай Грэцыі, прыкладна ў III стагоддзя да нашай эры. Пазней быў апісаны ў Месапатаміі ў 1206 годзе. Валы як часткі механізмаў і машын з’явіліся ў Еўропе прыкладна з XIV стагоддзя.

Сёння размеркавальныя валы знайшлі найбольшае ўжыванне ў рухавіках унутранага згарання ў газаразмеркавальных механізмах. У сучасных аўтамабільных рухавіках, як правіла, размешчаны ў верхняй частцы галоўкі блока цыліндраў і злучаны са шківом ці зубчастай зоркай коленвала рамянём ці ланцугом ГРМ.

Камп’ютарная анімацыя размеркавальнага вала, кіраўніка рухам клапанаў

Асноўнай часткай размеркавальнага вала з’яўляюцца яго кулачкі, колькасць якіх адпавядае колькасці ўпускных і выпускных клапанаў рухавіка. Такім чынам, кожнаму клапану адпавядае індывідуальны кулачок, які і адкрывае клапан, набягаючы на рычаг штурхача клапана. Калі кулачок «збягае» з рычага, клапан зачыняецца пад дзеяннем магутнай зваротнай спружыны.

Гл. таксама

  • Газаразмеркавальны механізм
  • IV TEC

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.