Раздзяленне ўлад — адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзяржаўная ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.

Канцэпцыю падзелу ўладаў распрацавалі англічанін Джон Лок і француз Шарль Луі дэ Мантэск’ё. Дж. Лок прапанаваў падзяляць уладу на заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную, якая ахоплівае міжнародныя адносіны. Ш. Л. Мантэск’ё дапоўніў тэорыю падзелаў улады тым, што побач з заканадаўчай і выканаўчай вылучыў і судовую ўладу. Да таго ж спалучыў ліберальнае разуменне свабоды з ідэяй канстытуцыйнага замацавання механізма падзелу ўладаў.

Такім чынам, пры раздяленні ўлад існуюць:

Усе тры галіны ўлады павінны быць роўнымі, незалежнымі адна ад адной і адначасова супрацоўнічаць. Дзякуючы гэтай сістэме дзяржаўны апарат функцыянуе без перашкод. Пераход улады да адной асобы ці галіны ўлады вядзе да злоўжыванняў. Эфектыўнасць падзелу ўлады была прызнаная яшчэ ў XVIII стагоддзі.

Прынцып раздзялення ўлад упершыню і найбольш паслядоўна ўвасоблены ў Канстытуцыі ЗША (1787), дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып раздзялення ўлад праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. У наш час падзяленне ўлады — гэта найбольш распаўсюджаная сістэма ўлады на свеце.

Літаратура

  • Раздзяленне ўлад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Бубнаў Ю. М., Пушкін І. А. Паліталогія: Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. — 176 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.