Развітыя краіны (англ.: developed countries) характарызуюцца высокім узроўнем жыцця насельніцтва. Развітыя краіны маюць, як правіла, вялікі запас вырабленага капіталу і насельніцтва, якое з большага занята высокаспецыялізаванымі відамі дзейнасці. У гэтай групе краін пражывае каля 15% насельніцтва свету. Развітыя краіны завуць таксама індустрыяльнымі краінамі або індустрыяльна развітымі[1].
Спіс развітых краін
У якасці эканамічна развітых краін Міжнародны валютны фонд вылучае дзяржавы[2]: Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Грэцыя, Канада, Кіпр, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Ісландыя, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Японія, Паўднёвая Карэя, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Партугалія, Сінгапур, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія, ЗША.
У больш поўную групу развітых краін уключаюцца таксама Андора, Бермудскія астравы, Фарэрскія астравы, Ватыкан, Ганконг, Тайвань, Ліхтэнштэйн, Манака, Сан-Марына.
Гл. таксама
- Рынкі ў стадыі развіцця
- Краіна ў стадыі развіцця
- Краіны трэцяга свету
- Залаты мільярд