Разам | |
---|---|
Лідар | Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка |
Дата заснавання | 31 жніўня 2020 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Дэвіз | Разам — пераможам! |
Сайт |
razam.party (руск.) babariko.vision |
«Ра́зам» (руск.: Вместе) — беларуская партыя, пра стварэнне якой абвясцілі Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і штаб Віктара Бабарыкі.[1][2] Паводле заявы стваральнікаў, партыя не закране працу Каардынацыйнай Рады.[3][4]
Гісторыя
Зварот пра стварэнне партыі быў запісаны 14 чэрвеня 2020 года на выпадак, калі Віктар Бабарыка не зможа ўдзельнічаць у выбарах. У відэа адзін з членаў каманды перадвыбарчага штабу, Марыя Калеснікава, таксама анансуе назву будучай партыі — «Разам»[5]. Бабарыка назваў асноўнымі задачамі партыі правядзенне канстытуцыйнай рэформы і аб’яднанне грамадзянскіх ініцыятыў. Аднак ужо праз тыдзень Марыя Калеснікава і іншыя члены каманды былі затрыманыя або пакінулі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[6][7][8]. Стваральнікі партыі цалкам прызнаюць, што Святлана Ціханоўская атрымала большасць галасоў і здабыла перамогу на выбарах 9 жніўня 2020 года[9].
29 сакавіка 2021 года каманда Віктара Бабарыкі абвясціла пра канкрэтныя крокі па стварэнні партыі, запланаваўшы ўстаноўчы з’езд на канец вясны 2021 года. У аргкамітэт ізноў стваранай партыі акрамя Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай увайшлі таксама Максім Баграцоў, Дзмітрый Падалінскі, Іван Краўцоў, а таксама сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч[10]. Паводле даных аргкамітэта, за тры дні пасля абвяшчэння пра стварэнне партыі было атрымана 4400 заявак[11].
На думку стваральнікаў партыі галоўнае ў бягучым моманце — дамагацца патрабаванняў, якія кансалідавана агучаны Каардынацыйнай Радай і грунтуюцца на перадвыбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у рабоце Каардынацыйнай Рады і спрыяць вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу праз дыялог.
Змяненне Канстытуцыі было ініцыявана Віктарам Бабарыкам 19 чэрвеня 2020 года праз правядзенне Рэферэндума і з’яўляецца адной з галоўных доўгатэрміновых палітычных задач. На думку стваральнікаў партыі без абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, без пэўнага раздзялення ўладаў, без рэальнай працы парламента няма магчымасці сфарміраваць эфектыўную сістэму кіравання дзяржавай.[12]
Крытыка
Палітолагамі даволі скептычна ацэньвалася магчымасць афіцыйнай рэгістрацыі партыі, бо партыі ў Беларусі не рэгіструюцца з 2000 года і Аляксандру Лукашэнку легалізацыя дзейнасці Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай не патрэбна.[13] Разам з тым, журналісты і палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што структурызацыя часткі прыхільнікаў перамен не шкодная, але гэта робіцца так, што нават сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады не ведаюць пра стварэнне партыі.[14]
Крыніцы
- ↑ "Штаб Віктара Бабарыкі абвясціў аб стварэнні новай партыі «Разам»". Беларускае Радыё Рацыя. 2020-09-01. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Партия «Вместе»: Мария Колесникова и Виктор Бабарико на видео объявили о создании политической партии" [руская]. Камсамольская праўда. 1 сентября 2020 7:37. Праверана 2020-09-12.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)(недаступная спасылка) - ↑ "Партия "Вместе" не заменит Координационный совет – Знак" [руская]. Интерфакс-Запад. 07.09.2020 19:22. Архівавана з арыгінала 8 верасня 2020. Праверана 2020-09-12.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020. - ↑ "Партия экс-соперника Лукашенко решила сотрудничать с советом оппозиции" [руская]. РБК. 01 сен, 16:49. Праверана 2020-09-12.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Белорусские оппозиционеры объявили о создании партии «Вместе»". РБК [руская]. 2020-09-01. Архівавана з арыгінала 2021-05-26. Праверана 2021-08-13.
- ↑ "Мария Колесникова арестована и находится в СИЗО в Минске". Ведомости [руская]. 2020-09-09. Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2021-08-14.
- ↑ "Белорусских оппозиционеров Кравцова и Родненкова задержали на Украине". РИА Новости [руская]. 2020-09-08. Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2021-08-14.
- ↑ Кирилл Кривошеев (2020-09-09). "В Минске задержан член президиума координационного совета оппозиции Знак". Комерсантъ [руская]. Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2021-08-14.
- ↑ "Партия «Вместе» признает победу Тихановской на выборах" [руская]. Газета.Ru. 01.09.2020 15:21. Праверана 2020-09-12.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Штаб Бабарико заявил о создании партии "Вместе"". ТАСС [руская]. 2021-03-29. Архівавана з арыгінала 2021-05-09. Праверана 2021-08-13.
- ↑ "Заявки на вступление в партию Бабарико подали более 4 тысяч человек". Navivy.by [руская]. 2021-03-31. Архівавана з арыгінала 2021-08-13. Праверана 2021-08-13. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 15 чэрвеня 2023.
- ↑ "«Пратэст без структураў — гэта кісель». Каму і навошта трэба партыя Бабарыкі". Беларуская служба Радыё «Свабода». 1 верасня 2020. Праверана 2020-09-12.
- ↑ "Валерый Карбалевіч: Шанцы на рэгістрацыю партыі «Разам» блізкія да нуля". Новы Час. 02-09-2020. Праверана 2020-09-12.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Партия Бабарико: Вместе или раскол?" [руская]. «Салідарнасць». 1.09.2020. Праверана 2020-09-12.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)