Разалія Евелеўна Гінзбург | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | сакавік 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1946 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, выкладчык, гематолаг, тэрапеўт |
Навуковая сфера | унутраныя хваробы і гематалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Разалія Евелеўна (Яўлееўна) Гінзбург (1889 — 1946) — беларуская вучоная-гематолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1889 годзе.
У 1920-х гадах некаторы час была выкладчыкам Мінскай фельчарска-акушэрскай школы[1].
Адна з заснавальнікаў і дырэктар (у 1933-36 гадах) Беларускага інстытута гематалогіі і пералівання крыві[1].
Пры ўдзеле Р. Гінзбург у Крымскім медыцынскім інстытуце імя Фрунзэ першай з тэрапеўтычных кафедраў у 1933 годзе была створана кафедра факультэцкай тэрапіі (цяпер — унутранай медыцыны № 1). Яна загадвала кафедрай да 1939 года[2].
У 1944 годзе ўзначаліла кафедру факультэцкай тэрапіі Стаўрапольскага медыцынскага інстытута, дзе працавала на працягу двух гадоў[2].
З’яўлялася старшынёй праўлення тэрапеўтычнай секцыі і членам Праўлення Усерасійскага таварыства тэрапеўтаў[2].
Памерла ў 1946 годзе ў Стаўрапалі[3].
Навуковая дзейнасць
Мела вялікі аўтарытэт у Савецкім Саюзе і за мяжой. Вядомасць у прафесійных колах набыла пасля правядзення навуковых распрацовак у розных галінах ўнутранай паталогіі, але ў першую чаргу — у галіне гематалогіі[4].
Па запрашэнні нямецкага боку чытала ў Германіі спецкурс па хваробах крыві[5][2].
Асобныя творы
- Практическое руководство по клинической гематологии : Пособие для врачей и студентов при работах в клин. и больничных лаб. / Под ред. и с предисл. С. М. Мелких (1927)
- Практическое руководство по клинической гематологии : Учеб. пособие для врачей и студентов / Под ред. С. М. Мелких (1929)
- Пернициозная анемия / Р. Е. Гинзбург (1931)
Зноскі
- 1 2 Становление среднего медицинского образования в минске в первые годы советской власти (1920—1924)
- 1 2 3 4 Профессора Крымского федерального университета им. В. И. Вернадского: В 3-х т. Т. 1 Архівавана 6 мая 2020.
- ↑ ЗДРАВООХРАНЕНИЕ БЕЛАРУСИ: ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ И ЮБИЛЕЙНЫЕ ДАТЫ 2019 год
- ↑ История Центра (руск.)
- ↑ Здоровье всегда и для всех. К 70-летию основания ВОЗ Архівавана 4 кастрычніка 2018. (руск.)
Літаратура
- Кульпанович О. А. Благотворительность в медицине Беларуси (XVI—XXI вв.). — Минск: Департамент исполнения наказаний МВД РБ, 2006.