Разалін Сасмэн Ялау | |
---|---|
англ.: Rosalyn Sussman Yalow | |
![]() Разалін Ялау у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года) | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 2011[3][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Q30526997? |
Род дзейнасці | фізік, урач, выкладчыца ўніверсітэта, біяфізік |
Навуковая сфера | біяфізіка |
Месца працы | Шпіталь Бронкса пры кіраванні справамі ветэранаў |
Альма-матар | |
Вядомая як | распрацавала радыеімуналагічны метад |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Разалін Сасмэн Я́лау (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША — 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э. В. Шалі.
Біяграфія
Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс (з 1972 з’яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968—1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979—1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.
Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялау выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).
Узнагароды
- 1971 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1975 — Прэмія Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі.
- 1976 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.
- 1977 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (Саламон Берсан памёр у 1972 годзе і не змог падзяліць прэмію).
- 1988 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Ялоу Розалин Сасмен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Rosalyn Yalow // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rosalyn S. Yalow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/48894.html Праверана 25 лютага 2018.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл.