Ражнёўскі валун | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Вёска Ражні, Мёрскі раён, Віцебская вобласць |
Найбліжэйшы горад | Мёры (16 км) |
Плошча | 0,01 га |
Дата заснавання | 31 сакавіка 2000 |
Ражнёўскі валун |
|
Ражнёўскі валун — валун, знаходзіцца на беразе возера Абстэрна на мяжы хваёвага лесу, дзе некалі была вёска Ражні (Мёрскі раён, Віцебская вобласць). За 16 км на паўднёвы-захад ад Мёраў, 140 м над узроўнем мора. Даўжыня 2,6 м, шырыня 2 м, вышыня 1,9 м, абвод 7 м, аб'ём 5,3 м³, вага 13,9 т. Прасападобны.
Прынесены 19-20 тыс. гадоў таму ледавіком са Скандынавіі. Ружова-чырвоны дробназярністы граніт з крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак 1x1,5 см і авоідаў у 1 см папярочнікам, зерні шэрага і малочна-белага кварцу ад 0,3 — 0,5 да 1 см.
Літаратура
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. С. 39 — 40.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.