Радыё Марыя | |
---|---|
Горад | |
Краіна | |
Фармат | Christian radio[d] |
Дата пачатку вяшчання | 1987 |
Сайт |
radiomaria.org worldfamilyrm.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радыё Марыя (ісп.: Radio María, парт.: Rádio Maria, харв.: Radio Marija, мальт.: Radju Marija, літ.: Marijos Radijas, венг.: Mária Rádió, руск.: Радио Мария, укр.: Радіо Марія) — міжнародная сям'я хрысціянскіх асветніцкіх радыёстанцый. Заснавана ў 1982 годзе ў Мілане.
«Радыё Марыя» выходзіць у 77 краінах свету, сярод якіх Італія, ЗША, Францыя, Германія, Аўстралія, Ліван, Аргенціна, Мазамбік і шэраг іншых дзяржаў у розных кутках свету, дзе эфір вядзецца на роднай мове кожнага народа.
28 у Еўропе
22 у Амерыцы
21 у Афрыцы
6 у Азіі і Акіяніі
З амаль 2000 рэтранслятараў па ўсім свеце, Радыё Марыя ахоплівае каля 500 мільёнаў слухачоў па ўсім свеце. Вяшчанне вядзецца на больш чым 65 мовах.
Радыё Марыя было заснавана як прыхадская радыёстанцыя ў 1982 годзе ў камуне Эрба правінцыі Кома - Міланская Епархія. Мэтай радыё была абвестка навін парафіянам і дапамога ім у малітве праз служэнне Літургіі і малітвы. Такую функцыю «Радыё Марыя» выконвала да студзеня 1987 года. Менавіта тады з мэтай незалежнасці радыёстанцыі ад прыходу, а таксама правядзення шырокамаштабнай евангелізацыі, было заснавана таварыства «Радыё Марыя», у якое ўвайшлі святары і свецкія асобы.
З 1990 года радыё пачало транслявацца ў іншых краінах.
Ад 1 лістапада 2016 года ў Беларусі «Радыё Марыя» распачала трансляцыю ў інтэрнеце. Слухаць радыё можна на сайце, а таксама пра дадатак для мабільных прыладаў.
Праект Радыё Марыя грунтуецца на добраахвотных ахвяраваннях радыёслухачоў і ахвярадаўцаў. Таму дапамагчы сваёй ахвярай можна адразу на сайце Радыё Марыя.