Горад
![]()
Радывыліў на карце Украіны ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Радывыліў[1] (укр.: Радивилів), або Радзівілаў — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Слоніўка. Адміністрацыйны цэнтр Радывыліўскага раёна. Насельніцтва 10 190 чал. (2006).
Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Краснэ — Здалбуніў.
Этымалогія назвы
Места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чэрвонаармійск (укр.: Червоноармійськ).
Гісторыя
Упешыню згаданы ў 1564 годзе як паселішча ў Вялікім Княстве Літоўскім; валоданне Мікалая Радзівіла Чорнага. З 1565/66 года ў Валынскім ваяводстве. У 1568 годзе ў Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал. Паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў у 1569 годзе да Каралеўства Польскага.
Станам на 1775 год у мястэчку было 146 будынкаў. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1870 годзе атрымаў статус горада. У 1873 годзе чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ўвайшоў у 1921 годзе ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскі павет Валынскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. У 1940 годзе бальшавікі перайменавалі Радывыліў у Чэрвонаармійск. З 30 чэрвеня 1941 па 19 сакавіка 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1993 годзе Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду гістарычную назву.
Насельніцтва
Эканоміка
![](../I/Radyvyliv_2007.jpg.webp)
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і шавецкай прамысловасці.
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 476
- ↑ Червоноармейск // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
- Ящук Володимир. Радивилів. Краєзнавчі матеріали. — Рівне, 2004. — 180 с.
- Ящук Володимир. Радивилів у перегуках віків. — Броди, 2014. — 260 с.
- Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 476
- Радзивилов // Радывыліў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радывыліў