Раду Жудэ
Дата нараджэння 28 сакавіка 1977(1977-03-28)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
IMDb ID 1257492
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раду Жудэ (рум.: Radu Jude, нар. 28 сакавіка 1977, Бухарэст) — румынскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 сакавіка 1977 года ў Бухарэсце (Румынія). У 2003 годзе скончыў факультэт рэжысуры Універсітэта медыя ў Бухарэсце, затым працаваў асістэнтам у рэжысёраў Коста-Гаўраса і Крысці Пую. Яго кароткія метры «Тэлевізар у капелюшы» (2006) і «Аляксандра» (2006) былі адзначаны ўзнагародамі на многіх міжнародных фестывалях і цёпла прыняты крытыкамі. Поўнаметражным дэбютам стаў фільм «Самая шчаслівая дзяўчына на свеце» (2009), які заваяваў прыз Еўрапейскай канфедэрацыі мастацкага кіно Берлінскага кінафестывалю. У 2014 годзе кароткаметражка «Яно можа прайсці скрозь сцяну» ўдастоілася спецыяльнай узнагароды Канскага кінафестывалю. Адзін з самых знакамітых фільмаў рэжысёра — каларытны этна-вестэрн «Брава!», адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.