Радон-220 | |||||
---|---|---|---|---|---|
Назва, сімвал | Радон-220 | ||||
Альтэрнатыўныя назвы | 220Rn, тарон, Tn, эманацыя торыя, ThEm | ||||
Нейтронаў | 134 | ||||
Уласцівасці нукліду | |||||
Атамная маса | 220,0113940(24) а. а. м. | ||||
Дэфект масы | 10 613,4(22) кэВ | ||||
Перыяд паўраспаду | 55,6(1) | ||||
Прадукты распаду | 116Po | ||||
Бацькоўскія ізатопы | 224Ra (α) | ||||
Спін і цотнасць ядра | 0+ | ||||
|
|||||
Табліца нуклідаў |
Радон-220 (220Rn), гістарычная назва тарон (лац.: Thoron, пазначаецца сімвалам Tn), таксама вядомы як эманацыя торыю (лац.: Thorii Emanatio, пазначаецца сімвалам ThEm) - радыеактыўны нуклід хімічнага элемента радону з атамным нумарам 86 і масавым лікам 220. Мае перыяд паўраспаду 55,6(1). с. Адкрыты ў 1900 годзе. Эрнэстам Рэзерфордам і Робертам Оуэнсам. Чысты тарон ўяўляе сабой газ з шчыльнасцю 9,816 кг/м3 (пры нармальных умовах).
Радон-220 — член радыеактыўнага сямейства торыю-232 (так званы рад торыю), таму радон-220 утвараецца ў прыродзе ў радовішчах торыю, а таксама ў любых рэчывах, якія змяшчаюць прымесі торыю. Калі ў прыродным торыі-232 няма прымесей урану-235 і ўрану-238, то ўтворыцца толькі радон-220 (без прымесей іншых ізатопаў радону). У навакольным асяроддзі даны нуклід з-за малога перыяду паўраспаду не накопліваецца.
Утварэнне і распад
Радон-220 непасрэдна ўтвараецца ў выніку α-распада нукліду 224Ra (перыяд паўраспаду складае 3,66 сут):
Сам радон-220 таксама α-радыеактыўны, у выніку распаду ўтвараецца нуклід 216Po, вылучаемая энергія складае 6,40467(10) МэВ:
Радыяцыйнае ўздзеянне
Хімічна тарон з’яўляецца інертным газам, таму ён, у адрозненне ад хімічна актыўных членаў рада торыю, дрэнна ўтрымліваецца ў крышталічнай рашотцы мінералаў і дыфундуе скрозь яе, трапляючы ў паветра. Тарон эмануе ў атмасферу з любых торый-змяшчальных рэчываў, у тым ліку з будаўнічых матэрыялаў (бетон і інш) і глебы. Утрыманне тарону ў паветры звычайна меншае за ўтрыманне радону-222, бо перыяд паўраспаду апошняга значна большы, аднак у некаторых выпадках уклад тарону ў дозаўтварэнне даволі вялікі. Тарон і яго даччыныя радыенукліды (палоній-216, свінец-212, вісмут-212, палоній-212, талій-208) з паветра асаджаюцца ў органах дыхання, таму ўнутранае апрамяненне ад гэтых ізатопаў у асноўным атрымліваюць лёгкія. У дозу знешняга апрамянення сам тарон укладу не робіць, бо з’яўляецца чыстым альфа-выпраменьвальнікам, аднак яго даччыныя бэта-актыўныя нукліды 212Pb, 212Bi і 208Tl выпраменьваюць бэта-часціцы і гама-кванты.