Кінатэатр | |
«Радзіма» | |
---|---|
53°54′07″ пн. ш. 30°20′28″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Магілёў |
Архітэктар | Уладзімір Мікалаевіч Вараксін |
Дата пабудовы | 1939 год |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Радзіма» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве, размешчаны ў цэнтры горада, па Ленінскай вуліцы, 47.
Будынак кінатэатра пабудаваны ў 1939 годзе па праекце архітэктара У. Вараксіна. У час Вялікай Айчыннай вайны разбураны, у 1944 годзе адноўлены, у 1972 годзе рэканструяваны. Праводзяцца рэтраспектыўныя і тэматычныя паказы кінастужак. Пры кінатэатры працаваў кінаклуб выхаднога дня.
Архітэктура
Адзін з першых у беларускім савецкім дойлідстве будынкаў, у якім выкарыстаны класічныя формы і дэкор. Замыкае перспектыву Камсамольскага сквера з боку вуліцы Першамайскай. Кампактны цагляны будынак мае ў плане форму выцягнутага прамавугольніка. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе 4-калоннага порціка. На падоўжнай восі аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі паслядоўна размешчаны касавы вестыбюль, двухсветлавое прасторнае фае і глядзельная зала на 550 месцаў. На антрэсольным паверсе невялікая канцэртна-лекцыйная і чытальная залы, буфет.
Літаратура
- «Радзіма» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радзіма (кінатэатр, Магілёў)