Радзюкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шаркаўшчынскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Радзюкі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 251 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Радзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Радзюкі.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дулінаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Слабадскога і Юзафоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Дуліна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 19 населеных пунктаў (Беляі, Букі, Васюкі, Востраў, Граўжы, Дуліна, Жоўніца, Казякі, Казярыха, Качаны, Кісялёўка, Лабуці, Ліпнягі, Мішуты, Рабяртова, Радзюкі, Ружампаль, Скураты і Чуйкі) перададзены ў Глыбоцкага раёна, 10 населеных пунктаў сельсавета (Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Лугі, Ляднікі, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Палялейкі, Шоўдрыкі і Ясёва) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Шаркаўшчынскага пассавета Мёрскага раёна[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дулінаўскага сельсавета 45 населеных пунктаў[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад Станіславоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Васюкі, Лабуці, Мішуты, Чуйкі, хутары Александрова, Востраў, Лапушына, Мар’янова, Мачулішча, Погар-Луцк і Юзіха)[4]. 31 студзеня 1983 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Шаркаўшчынскага пассавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Ляднікі, Маркі, Палялейкі, Ульянава, хутары Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Хвастова і Шоўдрыкі)[5]. 9 снежня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шкунціцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Александрова, Балбекі, Баўтрамеі, Бондары Старыя, Бондары Тулаўскія, Боўкалы, Заазерцы, Іванскія, Пашкі, Савіцкія, Шкунцікі, хутары Балаеўшчына, Бахіры, Казлоўшчына, Клёны і Тулава), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Радзюкі, сельсавет перайменаваны ў Радзюкоўскі[6]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутары Малонка Казлоўская, Петрунова і Скураты[7]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (вёскі Загорнае і Юзафова)[8]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Кісялёўка[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1623 чалавекі[10], з іх 86,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,1 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 1251 чалавек[12].
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 65. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 студзеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 6 (1740).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района Архівавана 15 лютага 2022.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.