Галасаванне за наданне стравам з таркаванай бульбы статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. 2022

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі з’яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях уліку, захавання, аднаўлення, утрымання і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Задачы і кампетэнцыі

Асноўнымі задачамі Навукова-метадычнай рады з’яўляюцца:

Да кампетэнцыі Навукова-метадычнай рады адносіцца:

  • прыняцце рашэнняў аб неабходнасці надання матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці надання ім такога статусу;
  • прыняцце рашэнняў аб немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты імі сваіх адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама ў выпадку іх знішчэння, страты ці знікнення ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў або іншых сітуацый;
  • разгляд прапаноў аб наданні матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, які ўключае разгляд фіксацыі, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасці надання матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
  • прыняцце рашэнняў аб неабходнасці аднясення гісторыка-культурнай каштоўнасці да пэўнай катэгорыі або аб неабходнасці змянення яе катэгорыі;
  • разгляд распрацаванай у адпаведным парадку навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2» і яе адабрэнне або неадабрэнне;
  • выдача рашэнняў аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
  • выдача заключэнняў аб поўным вывучэнні помнікаў археалогіі;
  • выкананне іншых функцый у адпаведнасці з Законам.

Склад і арганізацыя

У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый, якія ў сваёй дзейнасці маюць адносіны да арганізацыйных, навуковых, інфармацыйных і іншых пытанняў, што закранаюць сферу аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Навукова-метадычную раду ўзначальвае старшыня, а ў яго адсутнасць — намеснік старшыні. Старшыня кіруе дзейнасцю Навукова-метадычнай рады, склікае пасяджэнні, арганізуе яе работу, вызначае шэраг іншых пытанняў, якія падлягаюць разгляду на пасяджэннях і зацвярджае іх.

Пасяджэнні Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў месяц. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэнні пры наяўнасці на пасяджэнні не менш за 2/3 яе складу. Рашэнні лічацца прынятымі, калі за яе рашэнне прагаласавала больш за палавіну прысутных на пасяджэнні членаў Навукова-метадычнай рады. Пры роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня, а ў яго адсутнасць — намеснік старшыні. Старшыня мае права афіцыйна запрашаць для ўдзелу ў яе рабоце экспертаў, прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праектных устаноў, іншых зацікаўленых у вырашэнні пытанняў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей і разглядаюцца на пасяджэннях.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.