Радашковіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Радашковічы (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 594
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222322
Код аўтам. нумароў 5

Радашко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радашковічы (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валодзькаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Валодзькі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 11 кастрычніка 1972 года вёска Гурнавічы перайменавана ў Вязынку[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валодзькаўскага сельсавета 17 населеных пунктаў[2]. 31 сакавіка 1976 года цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Радашковічы, сельсавет перайменаваны ў Радашковіцкі[3]. У 2004 годзе ў межы гарадскога пасёлка Радашковічы ўключана вёска Сярэбранка. 29 снежня 2009 года ў склад сельсавета са скасаванага Радашковіцкага пассавета перададзена вёска Удранка[4]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Граніцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Гранічы, вёскі Вялікі Бор, Вялікія Бакшты, Гарнякі, Дубкі, Загорцы, Камарнікі, Кліманты, Кодзеўцы, Максімаўка, Малы Бор, Малыя Бакшты, Новая, Радзеўцы, Сычавічы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1183 чалавекі[6], з іх 89,3 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,3 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1594 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 кастрычніка 1972 г. Аб перайменаванні вёскі Гурнавічы Валодзькаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 29 (1367).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 152. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 31 сакавіка 2019.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.