Вёска
Радасць
± |
Ра́дасць[3] (трансліт.: Radasć, руск.: Радость) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відамлянскага сельсавета. Размешчана за 500 м на паўднёвы ўсход ад левага берага ракі Лясной, і за 500 м на паўночны захад ад аўтадарогі Брэст — Камянюкі (Р83), за 4,5 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 32 км на поўнач ад Брэста, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Брэст — Баранавічы. У складзе ААТ «Відамлянскае».
Працуе бібліятэка, крама. Дзейнічае фальклорна-этнаграфічны калектыў «Радасць». У наваколлі вёскі захаваўся курганны могільнік — помнік археалогіі VIII—X стагоддзяў.
Гісторыя
- 1773: вёска паводле інвентару, уладанне М. Сцярпінскай, дзейнічала крама.
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе маёнтка Баршчэва ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць графаў Грабоўскіх.
- 1845: паводле інвентару маёнтку ў вёсцы 25 двароў, 199 сялянскіх душ, 11 дзесяцін сядзібнай, 276 дзесяцін ворыўнай зямлі і 46 дзесяцін лугу.
- 2-я палова XIX ст.: сяло ў Камянец-Літоўскай воласці таго ж павета і губерні Расійскай імперыі.
- 1885: 30 двароў, 324 жыхары, школа граматы.
- 1897: паводле перапісу ў складзе Радаснай сельскай грамады, 53 двары, 375 жыхароў, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Дзейнічала царква, якой належала 51 дзесяціна зямлі, у тым ліку 19,5 дзесяцін ворыўнай зямлі, у парафію ўваходзілі 202 двары (1632 жыхары).
- 1905: 350 жыхароў, дзейнічала народнае вучылішча (54 вучні).
- 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1923: 32 двары, 153 жыхары. Побач месцілася калонія Радасць-Пагост, 1 двор, 9 жыхароў.
- 1924: адкрыта школа з польскай мовай навучання.
- 1939: у складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 71 двор, 389 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 55 вучняў.
- 1949: арганізаваны калгас «Вялікая Радасць», пазней вёска ў калгасе «Кастрычнік».
- 1960: 254 жыхары.
- 1961: у Камянецкім пассавеце[4].
- 1964: у Камянецкім сельсавеце[5].
- 1970: 186 жыхароў, у калгасе імя Кірава.
- 1985: у Відамлянскім сельсавеце[6].
Зноскі
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 78—79
- 1 2 Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 78—79.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.