Рагулькі

Рагулькі высокія (Delphinium elatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Delphinium L., 1753

Сінонімы
  • Diedropetala (Huth) Galushko
  • Chienia W.T.Wang
Тыпавы від
Delphinium peregrinum L., 1753

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18457
NCBI  46246
EOL  37243
GRIN  g:3482
IPNI  33119

Рагу́лькі[3] (Delphínium) — род травяністых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 2 метраў і болей. Лісце чаргаванае. Кветкі буйныя, часцей за ўсё сіняга, блакітнага і фіялетавага колеру. Плод — лістоўка.

Арэал

Налічвае каля 250 (каля 300[4]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны. З-за ўтрымання алкалоідаў могуць выклікаць атручэнні[5].

Ахова

Від рагулькі высокія (Delphinium elatum) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца ў Латвіі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. 2 350 экз.
  4. Живокость // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
  6. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 26 верасня 2017.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.