Рагачы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Самец Lamprima aurata | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Lucanidae Latreille, 1804 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тыпавы род | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Lucanus
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Рагачы́, грабеньчатавусыя (Lucanidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.
Апісанне
Даўжыня да 11 см. Вусікі 10-членікавыя, каленчатыя, з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітая, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5-членікавыя.
Пашырэнне
Налічваецца каля 1000 відаў. Найбольш шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Беларусі сустракаюцца алянёк звычайны, жук-насарог малы, або рагачык аднарогі, рагач сіні, рагачык сціплы, жук-алень — самы буйны з жукоў беларускай фаўны (даўж. да 8,5 см).
Асаблівасці біялогіі
Дарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вялікай галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях.
Літаратура
- Максімава С. Л. Рагачы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.