Рабімаханат (фінік. ) — пасада ваеннага галоўнакамандуючага ў Карфагене. Прызначаўся спачатку ашаратам, затым — адзірай, з канца V ст. да н.э. абіраўся народным сходам, а ў выключных выпадках — часам і самім войскам (прынамсі той часткай, якая складалася з карфагенскіх грамадзян). Адказваў таксама за зносіны з іншымі дзяржавамі і дзяржаўныя фінансы, меў судовую ўладу над сваімі падначаленымі. Аднак з часам паўнамоцтвы рабімаханата былі абмежаваныя — спачатку на карысць адзіры і суфетаў, а з канца IV ст. да н.э. камандуючы падлягаў яшчэ і кантролю з боку міята.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.