Рабчык (від птушак) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Bonasa bonasia Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ра́бчык, арабок, рабок[1], народная назва арабак (Tetrastes bonasia, або Bonasa bonasia) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.
Апісанне
Даўжыня цела 35-40 см, размах крылаў 48-56 см, маса да 580 грам. Апярэнне рабое (адсюль назва), рыжавата-шэрае з пярэсцінамі. У самцоў чорнае горла, на галаве чубок. Крылы кароткія. Палёт ціхі і вельмі манеўраны; рэдка вылятае вышэй дрэў, пры ўзлёце і прызямленні выдае часам гучны «фуркат», які называюць бурчаннем.
Пашырэнне
Пашыраны ў лясной зоне Еўропы і Азіі. Аддае перавагу вялікім па плошчы старым шыракалістым або змешаным лясам (асабліва з прымессю елак, піхтаў і лістоўніц), з добра развітым падростам, падлескам і групамі ягадных кусцікаў. Жыве ў тайзе, далінах лясных рэк або ручаёў; у гарах даходзіць да вышыні 2000 м.
На Беларусі найбольш трапляецца ў паўночных раёнах. Селіцца ў вільготных лясах, асабліва па далінах рэк.
Асаблівасці біялогіі
Аселая расліннаедная птушка. Селіцца парамі.
![](../I/G%C3%A9linotte_des_bois_MHNT.jpg.webp)
Гняздуецца на зямлі. Гняздо звычайна ў прасеках альбо на палянах у неглыбокай ямцы пад прыкрыццем густых галін; высцілка скупая, з сухой травы, лісця, часам з сухіх галінак. Адкладвае 6—10, зрэдку да 15 яек. Яйкі крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-ржавыя альбо карычнева-жоўтыя з рыжаватым адценнем. Глыбокія плямы больш светлыя i меншыя, паверхневыя — больш інтэнсіўныя, іржава-бурыя, часам без плям.
Значэнне і выкарыстанне
Аб’ект палявання.
Мае вельмі далікатнае мяса і ў адрозненне ад большасці іншых дзікіх птушак (курапатак, цецерукоў, глушцоў) не патрабуе шпігавання і бардзіравання пры прыгатаванні. У мясе адчуваецца выразны смалісты прысмак і лёгкая «гарчынка», якія можна часткова выдаліць, вымачыўшы тушку ў халодным малаку на працягу 1—2 гадзін. Рабчык паспявае зварыцца ў кіпячым малаку за 3 — 4 хвіліны, пасля чаго яго можна тушыць у масле або смятане, з садавіной і іншым. Можна тушыць і без адварвання, а таксама запякаць, папярэдне абсмажыўшы на масле або шмальцы.
Высока цаніўся і ў польскай, і асабліва ў рускай кулінарыі, у якой да пачатку XX стагоддзя лічыўся адным з сімвалаў (напрыклад, рабчык «па-астраханску» — смажаныя на патэльні рабчыкі падаваліся халоднымі з чырвонай ікрой; катлеты Пажарскага з рабчыка і г.д.)
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Bonasa canescens
Літаратура
- Арабок // Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
- Самусенка Э. Р. Рабчык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Белы А. Рабчык // Праект «Наша ежа»