РТІ (Мінск)
Заснаваны 1967
Расфарміраваны 2003
Краіна  Беларусь
Горад Мінск

РТІ — баскетбольны клуб з Мінска. Выступаў у чэмпіянаце СССР і чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. Прадстаўляў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Назвы

  • Радыётэхнік (1967—1968)
  • Буравеснік (1968—1970)
  • РТІ (1970—1995)
  • РТІ-РШВСМ (1995—1997)
  • РТІ-АЗАА (1997—2000)
  • РТІ (2000—2002)
  • РТІ-РВАР (2002—2003)

Гісторыя

Каманда выступала ў чэмпіянаце СССР у Першай лізе з 1967 па 1970 і з 1971 па 1972 год, і ў Вышэйшай лізе з 1970 па 1971 і з 1972 да 1991. Падчас выступу ў Вышэйшай лізе каманда не мела значных поспехаў і не займала прызавыя месцы[1].

Пасля ліквідацыі чэмпіянату СССР па баскетболе каманда пачала выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі клуб двойчы заняў першае месца — у 1993 і 1995 годзе[2][3][4].

У 2003 годзе клуб быў расфарміраваны. Яго пераемнікам стаў створаны ў 2006 годзе «Імпульс-БДУІР».

Дасягненні

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

  • Чэмпіён (2) 1992/1993, 1994/1995.
  • Сярэбраны прызёр (5) 1993/1994, 1995/1996, 1998/1999, 2000/2001, 2002/2003.
  • Бронзавы прызёр (4) 1996/1997, 1997/1998, 1999/2000, 2001/2002.

Кубак Беларусі па баскетболе

  • Фіналіст (1) 1998.
  • Бронзавы прызёр (1) 2000.

Статыстыка выступленняў

У чэмпіянаце СССР

СезонЛігаЧэмпіянат СССРЗаўвагі
1967-68Першая ліга7
1968-69Першая ліга2
1969-70Першая ліга1
1970-71Вышэйшая ліга12
1971-72Першая ліга1
1972-73Вышэйшая ліга9
1973-74Вышэйшая ліга7
1974-75Вышэйшая ліга8
1975-76Вышэйшая ліга8
1976-77Вышэйшая ліга8
1977-78Вышэйшая ліга8
1978-79Вышэйшая ліга6
1979-80Вышэйшая ліга9
1980-81Вышэйшая ліга8
1981-82Вышэйшая ліга9
1982-83Вышэйшая ліга5
1983-84Вышэйшая ліга10
1984-85Вышэйшая ліга6
1985-86Вышэйшая ліга9
1986-87Вышэйшая ліга11
1987-88Вышэйшая ліга7
1988-89Вышэйшая ліга9
1989-90Вышэйшая ліга10
1990-91Вышэйшая ліга13
1991-92Вышэйшая ліга9

У чэмпіянаце Беларусі

СезонЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакЗаўвагі
1992-93Вышэйшая лігаЧэмпіён-Кубак Еўропы — 1/32 фіналу
1993-94Вышэйшая лігаСярэбраны прызёр-Кубак чэмпіёнаў — 1/16 фіналу
1994-95Вышэйшая лігаЧэмпіён-
1995-96Вышэйшая лігаСярэбраны прызёр-
1996-97Вышэйшая лігаБронзавы прызёр5-е месца
1997-98Вышэйшая лігаБронзавы прызёрФіналіст
1998-99Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрКубак Корача — папярэдні раўнд
1999-00Вышэйшая лігаБронзавы прызёрГрупавы этап
2000-01Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
2001-02Вышэйшая лігаБронзавы прызёрГрупавы этап
2002-03Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрн/у

Трэнеры

Гл. таксама

Зноскі

  1. Гісторыя выступленняў у вышэйшая лізе СССР
  2. Прызёры чэмпіянату Беларусі Архівавана 12 жніўня 2018.
  3. Поехали!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  4. Страницы истории. Чемпионат Беларуси сезона 1994/1995
  5. Мы о вас давненько не слыхали. Григорий Гольфанд: возвращение в детство(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  6. ПОТЕРИ. Умер Анатолий Бутвиловский(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.