П36 | |
---|---|
![]() | |
Асноўныя даныя | |
Галоўны канструктар | Леў Лебядзянскі |
Восевая формула | 2-4-2 |
Гады пабудовы | 1950, 1953 — 1956 |
Краіна пабудовы | СССР |
Завод | Каломенскі завод |
Усяго пабудавана | 251 |
Краіна эксплуатацыі | СССР, Расія, Беларусь, Украіна |
Шырыня каляіны | 1524 мм |
Тэхнічныя даныя | |
Даўжыня лакаматыва | 16 661 мм |
Маса парожняга паравоза | 120,4 т |
Счэпная маса | 75 т (№ 1), 72,4 т |
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі | 18,1 тс |
Канструкцыйная хуткасць | 125 км/г |
Магутнасць | 2 800 — 3 077 л.с. |
Cіла цягі | да 17,9 т |
Дыяметр рухальных колаў | 1 850 мм |
Дыяметр лятунковых колаў | 900 мм |
Дыяметр падтрымных колаў | 1 050 мм |
Ціск пары ў катле | 15 кгс/см² |
Тып параперагравальніка | двухабаротны |
Паверхня нагрэву параперагравальніка |
131,7 м² (№ 1), 132,1 м² |
Плошча каласніковай рашоткі | 6,75 м² |
Дыяметр цыліндраў | 575 мм |
Ход поршня | 800 мм |
Запас паліва | 24 т (№ 1), 23,5 т |
П36 (паравоз 36-га тыпу, часта ў літаратуры пазначаецца як тып 2-4-2; мянушка — Генерал (за характэрныя каляровыя паласы («лампасы») па баках), часам памылкова — Перамога) — савецкі магістральны пасажырскі паравоз, які выпускаўся Каломенскім заводам з 1950 па 1956 гады. Па магутнасці ён быў эквівалентны паравозу серыі ІС, але меў нагрузку ад восяў на рэйкі не больш за 18 тс, дзякуючы гэтаму мог эксплуатавацца на большасці савецкіх чыгунак, замяніў паравозы серыі Су і прыкметна падвысіў вагу пасажырскіх цягнікоў. Апошні паравоз серыі (П36-0251) стаў для Каломенскага заводу апошнім пабудаваным паравозам.
Насуперак распаўсюджанаму памылцы, паравозам «Перамога» з’яўляецца зусім не П36, а Л. Паравозы серыі Л выпускаліся з 1945 года і першапачаткова (да студзеня 1947 года) насілі абазначэнне серыі П — «Перамога».
П36 у Беларусі
Адзін паравоз П36 экспануецца ў Брэсцкім чыгуначным музеі, другі стаіць на пасажырскай платформе паміж левым і правым бокам Оршы-Цэнтральнай.