Павел Сцяпанавіч Крынчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 (17) верасня 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1975(1975-09-22) (77 гадоў)
Месца смерці
Жонка Алена Канстанцінаўна Лябецкая
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Павел Сцяпанавіч Крынчык (5 (17) верасня 1898, в. Едначы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 22 верасня 1975, Слонім) — дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.

Біяграфія

Скончыў Екацярынаслаўскі палітэхнікум шляхоў зносін (1921). У 1920-я актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы; з 1927 віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з мая 1929 член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма па спісе беларускіх арганізацый. Адзін з арганізатараў і член Галоўнага сакратарыята клуба «Змаганне». Уваходзіў у заходнебеларускі аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне.

У жніўні 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы. З вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны 26.10.1935. Асуджаны 1.4.1936 «тройкай» НКУС за «сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы» да 5 гадоў ППК. Этапіраваны ў адзін з Калымскіх лагераў. Рэабілітаваны 30.3.1956. Жыў у Слоніме. Муж А. К. Лябецкай. Асабовая справа К. № 6824-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Аўтар успамінаў.

Перад смерцю расказаў свайму пляменніку Уладзіміру Шундрыку, нібыта ў 30-х гадах у БССР існавала антысавецкае падполле, якое выбрала падпольны ўрад, куды ўваходзіў і Крынчык. А пасля пачаліся арышты. Напэўна, Крынчык быў адзіны з кіраўніцтва падполля, які вярнуўся з канцлагераў[1].

Бібліяграфія

  • Як мы змагаліся за ўдзел у Еўрапейскім сялянскім кангрэсе // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.

Зноскі

  1. Праз 50 гадоў(недаступная спасылка) Сяргей Ёрш, Наша Ніва 1999-21

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.