П'етра Масканьі
італ.: Pietro Mascagni
П'етра Масканьі ў 1903 годзе
П'етра Масканьі ў 1903 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 снежня 1863(1863-12-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1945(1945-08-02)[5][1][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Каралеўства Італія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Amilcare Ponchielli[d], Alfredo Soffredini[d] і Michele Saladino[d]
Прафесіі дырыжор, кампазітар
Жанры опера
Выхаванцы Josip Hatze[d][7], Edward Kilenyi[d] і Riccardo Zandonai[d]
Узнагароды
Вялікі афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Вялікі афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Аўтограф Аўтограф
pietromascagni.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’етра Масканьі (італ.: Pietro Mascagni; 7 снежня 1863 — 2 жніўня 1945) — кампазітар і дырыжор італьянскай оперы.

Біяграфія

Навучаўся ў Міланскай кансерваторыі. Працаваў дырыжорам у розных тэатрах. Вядомасць набыў пасля напісання оперы «Сельскі гонар» паводле п’есы Джавані Верга. Яе ўпершыню паставілі ў тэатры «Кастанцы», у Рыме ў 1890 годзе. Яна стала адной з першых, якія стварылі ў оперным мастацтве напрамак верызм. «Сельскі гонар» Масканьі мела велізарны поспех у публікі, заваявала сцэны тэатраў Еўропы. У цэнтры твора — трагічная гісторыя кахання. Да іншых вядомых опер Масканьі належаць «Ірыс» (прэм’ера ў 1898 годзе, Рым), «Парызіна» (1913 год, Мілан) і «Маленькі Марат» (1921 год, Рым). Пісаў аркестравую музыку, музыку да фільмаў, стварыў некалькі аперэт.

Як музычны педагог Масканьі ў 1895—1902 гг. узначальваў Музычны ліцэй імя Расіні ў Пезара. Яго вучнем быў заснавальнік футурызму ў музыцы Франчэска Баліла Пратэла. Стрыечны брат і вучань Масканьі, Марыа Масканьі, таксама стаў прыкметным дзеячам італьянскай музычнай адукацыі.

Творы

  • «Сельскі гонар» (Cavalleria rusticana) (1890)
  • «Сябар Фрыц» (L’amico Fritz) (1891). Па аднайменным рамане Эркмана і Шатрыяна (Emile Erckmann і Pierre-Alexandre Chatrian)
  • «Браты Ранцау» (I Rantzau) (1892). Па рамане «Два брата» Эркмана і Шатрыяна.
  • «Вільям Раткліф» (Guglielmo Ratcliff) (1895). Па аднайменнай п’есе Гейнэ
  • Silvano (1895). Па навэле Альфонса Кара (Alphonse Karr).
  • Zanetto (1896)
  • «Касач» (Iris) (1898)
  • «Маскі» (Le maschere) (1901)
  • Amica (1905)
  • Isabeau (1911)
  • «Парызіна» (Parisina) (1913). Па аднайменнай паэме Байрана
  • «Жаваранак» (Lodoletta) (1917). Па рамане «Два маленькія драўляныя чаравічкі» Марыі Луізы Раме (Marie Louise de la Ramee)
  • Si (1919) — аперэта
  • «Маленькі Марат» (Il piccolo Marat) (1921)
  • Pinotta (1932), перапрацоўка кантаты In filanda (1881)
  • «Нерон» (Nerone) (1935). Па п’есе П’етра Коса (Pietro Cossa)

Зноскі

  1. 1 2 Pietro Mascagni // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pietro Mascagni // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Масканьи Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Масканьи Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Find a Grave — 1996.
  7. Grove Music OnlineOUP. — ISBN 978-1-56159-263-0 — doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.46491 Праверана 21 сакавіка 2020.

Літаратура

  • Pompei Ed., P. Mascagni nella vita e nell?arte, Roma, 1912; Cellamare D., Mascagni…, Roma, 1941;
  • Anselmi A., Pietro Mascagni, Mil., 1959.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.