П’яна | |
---|---|
руск. Пьяна | |
![]() Каля сяла Ічалкі | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 436 км |
Басейн | 8 060 км² |
Расход вады | 25 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Прыволжскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | на мяжы Чувашыі і Мардовіі |
• Каардынаты | 55°04′31″ пн. ш. 45°49′58″ у. д. |
Вусце | Сура |
• Месцазнаходжанне | за 116 км ад вусця Суры |
• Каардынаты | 55°40′03″ пн. ш. 45°54′58″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сура → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Ніжагародская вобласць, Мардовія |
Код у ДВР | 08010500412110000039357 |
![]() ![]() выток ![]() вусце |
|
![]() |
П’я́на (руск.: Пья́на[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ніжагародскай вобласці і Рэспубліцы Мардовія, левы прыток ракі Сура (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 436 км. Плошча вадазбору 8060 км². Сярэдні расход вады складае 25[1] м³/с, за 130 км ад вусця, каля сяла Камкіна — 30,3[2] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на мяжы Мардовіі і Чувашыі. Працякае па Прыволжскаму ўзвышшу. Упадае ў Суру за 116 км ад яе вусця, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Шахава. Рэчышча П’яны моцна звілістае. У басейне ракі развіты карст (пячоры, правалы, карставыя азёры). Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Прытокі П’яны: П’янка, Сарга, Саля, Чэка, Ежаць, Кіржэнь, Келя, Умайка, Вадок, Чэргатка, Мерлана, Курач, Шаблін, Кетарша, Аза, Івашка, Піца, Пары, Анда і інш.[3] У басейне ракі 1195 азёр агульнай плошчай 16,4 км²[2].
На рацэ горад Сяргач.
Зноскі
- 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- 1 2 Ретеюм К. Ф. Пьяна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Река ПЬЯНА // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)