П’ер Эдмон Буасье | |
---|---|
фр.: Edmond Boissier | |
Дата нараджэння | 25 мая 1810[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1885[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Caroline Boissier-Butini[d] |
Дзеці | Caroline Barbey-Boissier[d] |
Род дзейнасці | батанік, біёлаг, падарожнік, падарожнік-даследчык, матэматык |
Навуковая сфера | батаніка[3], біялогія[3] і падарожжа[3] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Boiss.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
П'ер Эдмон Буасье (фр.: Pierre Edmond Boissier; 1810—1885) — швейцарскі батанік, падарожнік і матэматык, вучань Дэкандоля-старэйшага. У яго гонар названы від пустэльных слімакоў - Sphincterochila boissieri.
Біяграфія
Скончыўшы курс навук у Жэневе, ён адправіўся ў Парыж, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Веба. Па парадзе апошняга Буасье заняўся спецыяльным вывучэннем іспанскай флоры, у той час (1836) яшчэ зусім не вывучанай.
Вынікам першага падарожжа Буасье па Іспаніі з'явілася ў 1838 яго першая вялікая праца «Elenchus plantarum novarum minusque cognitarum», у якой ён, сярод іншага, апісаў 200 новых відаў.
У 1839 Буасье пачаў выдаваць капітальны труд «Voyage botanique dans le mide de l’Europe pendant l’année 1837», in 4°, скончаны ў 1846.
У 1842, зацікавіўшыся атрыманым з Афін гербарыем, Буасье распачаў падарожжа ў Грэцыю, наваколлі Канстанцінопаля і Малую Азію, а ў 1845 і 1846 ён наведаў, разам са сваёю жонкаю, народжанай Lucile Butini (у гонар якой ім названы віды Celsia luciliae, Omphalodes luciliae і Chionodoxa luciliae), Егіпет, Аравію, Сірыю і Палесціну.
З 1849 некалькі разоў наведваў Пірэнейскі паўвостраў, бываў у Альпах, у Германіі, Аўстрыі, Англіі, Нарвегіі, Даніі, Італіі, Алжыры і Расіі, а ў 1866 ён падарожнічаў з дэрпцкім прафесарам Бусэ па Азіяцкай Расіі і Персіі.
У 1867 выйшаў першы том яго знакамітага сачынення «Flora orientalis», апошні, 5-ы том якога быў скончаны ў 1884, за год да смерці Буасье ў 1885 годзе. «Flora orientalis» уключае падрабязнае апісанне 11 876 відаў, з указаннем вобласці іх распаўсюджвання, з ключамі для вызначэння відаў. Гэта праца з'яўляецца неабходным дапаможнікам для ўсякага, які займаецца флорай Усходу.
Буасье апісаў сам усяго 3 602 новыя віды, а разам з іншымі — яшчэ 2 338 відаў. Ім усталявана 103 новыя роды самастойна і 28 у супрацоўніцтве з іншымі, дадзена апісанне ўсяго 18 496 відаў, апублікавана 347 табліц з 378 відамі. Асобных прац яго (часткова ў супрацоўніцтве з іншымі) маецца 21.
У якасці адпачынку Буасье займаўся каля Жэневы садаводствам.
Навуковыя працы
- Elenchus plantarum novarum … in itinere hispanico legit, 1838
- Diagnoses plantarum novarum hispanicum, 1842 + Georges François Reuter
- Voyage botanique dans le midi de l’Espagne…, 1839—1845
- Pugillus plantarum novarum Africae borealis Hispaniaeque australis, 1852 + Georges François Reuter
- Diagnoses plantarum orientalium novarum, 1842—1859
- Aufzählung der auf einer Reise durch Transkaukasien und Persien gesammelten Pflanzen, 1860 + Friedrich Alexander Buhse
- Icones Euphorbiarum, 1866
- Flora Orientalis, 1867—1884, т.1, т.2, т.3, т.4, т.5, sapp. 1888