П’ер Мартэн | |
---|---|
фр.: Pierre-Émile Martin | |
Імя пры нараджэнні: | фр.: Pierre Blaise Martin[1] |
Дата нараджэння: | 17 жніўня 1824[2] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 19 мая 1915[1] (90 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер-Эміль Мартэн (фр.: Pierre-Émile Martin; 18 жніўня 1824, Бурж, дэпартамент Шэр, Францыя — 25 мая 1915, Фуршамбо, дэпартамент Ньеўр, Францыя) — французскі металург.
Біяграфія
Па заканчэнні горнай школы працаваў на металургічным заводзе свайго бацькі ў горадзе Фуршамбо, у 1854-1883 быў дырэктарам металургічнага завода ў Сірой (блізу горада Ангулем).
Мартэнаўскай працэс
У 1864 прапанаваў новы спосаб атрымання літой сталі ў рэгенератыўных палымяных печах. Выкарыстаўшы распрацаваны незадоўга да гэтага нямецкім інжынерам Ф. Сіменсам прынцып рэгенерацыі цяпла прадуктаў гарэння, Мартэн ўжыў яго для падагрэву не толькі паветра, але і газу. Дзякуючы гэтаму ўдалося атрымаць тэмпературу, дастатковую для выплаўлення сталі. Мартэнаўскай спосаб стаў шырока прымяняцца ў металургіі ў апошняй чвэрці XIX стагоддзя.
Зноскі
- 1 2 3 Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 2017.
- ↑ http://www.annales.org/archives/x/martin.html