П’ер Буёя
фр.: Pierre Buyoya
3-і прэзідэнт Бурундзі[d]
3 верасня 1987 10 ліпеня 1993
Папярэднік Jean-Baptiste Bagaza[d]
Пераемнік Melchior Ndadaye[d]
9-ы прэзідэнт Бурундзі[d]
25 ліпеня 1996 30 красавіка 2003
Папярэднік Sylvestre Ntibantunganya[d]
Пераемнік Domitien Ndayizeye[d]
Minister of National Defence[d]
1987 1988
Папярэднік Jean-Baptiste Bagaza[d]
Пераемнік Léonidas Maregarege[d]

Нараджэнне 24 лістапада 1949(1949-11-24)[1][2]
Смерць 17 снежня 2020(2020-12-17)[3][2] (71 год)
Месца пахавання
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне маёр
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Буёя (рундзі: і фр.: Pierre Buyoya; 24 лістапада 1949 — 17 снежня 2020) — бурундзійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маёр. Прэзідэнт Бурундзі ў 1986—1993 і 1996—2003 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Рутаву, у правінцыі Буруры на поўдні краіны. Належаў да тутсі. У 1967—1982 гадах навучаўся ў ваенных навучальных установах Бельгіі, Францыі, ФРГ. З верасня 1984 па жнівень 1987 — афіцэр Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

Калі ўрад Жан-Батыста Багазы пачаў антыкаталічную кампанію, што выклікала хвалю беспарадкаў па краіне, у верасні 1987 года маёр П’ер Буёя арганізаваў ваенны пераварот, абвясціўшы сябе прэзідэнтам краіны. З кастрычніка 1987 па кастрычнік 1988 быў таксама міністрам абароны. Перш за ўсё ён спыніў усе пераследы каталіцкай царквы і вызваліў палітвязняў[4].

У жніўні 1988 года ў краіне зноў успыхнулі масавыя міжэтнічныя сутыкненні. Армія тутсі здолела навесці парадак, але пры гэтым загінулі не менш за 5 тыс. сялян-хуту, каля 60 тыс. беглі з Бурундзі. Пасля гэтых падзей Буёя пачаў палітыку нацыянальнага прымірэння. Ён прызначыў прадстаўніка хуту прэм’ер-міністрам краіны і ўключыў іх у склад свайго ўрада. 1 чэрвеня 1993 годы былі праведзены першыя ў гісторыі краіны дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары. На перамог прадстаўнік хуту Мельхіёр Ндадае, набраўшы 65% галасоў пры толькі 32%, аддадзеных за Буёя.

Аднак Ндадае быў забіты ўжо праз 102 дня, у кастрычніку таго ж года (як высветлілася пазней, за гэтым стаяў маёр Буёя). Замест яго дзяржаву ўзначаліў Сіпрыен Нтар’яміра, але той загінуў у авіякатастрофе ў красавіку 1994 года. Акрамя таго, аднавілася супрацьстаянне паміж тутсі і хуту.

25 ліпеня 1996 года Буёя ўзначаліў новы дзяржаўны пераварот і ўтрымліваў уладу ў краіне да 2003. У 1998 годзе ён скасаваў пасаду прэм’ер-міністра, якую на працягу папярэдніх 10 гадоў па заведзенай ім жа традыцыі была за прадстаўнікамі хуту, калі прэзідэнтам быў тутсі, і наадварот.

У 2001 годзе працяг этнічнага канфлікту і пагроза эканамічных санкцый вымусілі Буёя ўвесці пасаду віцэ-прэзідэнта і прызначыць на яго прадстаўніка хуту Дамісьена Ндаізее, якому па ўмовах пагаднення ён роўна праз паўтара года перадаў пасаду кіраўніка дзяржавы. Як былы прэзідэнт, атрымаў статус пажыццёвага сенатара.

У 2008 годзе ён узначаліў міратворчую місію Афрыканскага саюза ў Чадзе, а пазней — у Малі[5].

19 кастрычніка 2020 года Вярхоўны суд Бурундзі прысудзіў Буёя да пажыццёвага зняволення за забойства Ндадае (завочна). Яшчэ 18 чалавек таксама былі асуджаныя за ўдзел у забойстве[6].

Былы кіраўнік дзяржавы ў той час знаходзіўся ў Малі і захварэў на каранавірус. Яго шпіталізавлі ў Парыж, дзе 17 снежня ён і памёр[7][8][9]. Пахаваны ў Бамако[10].

Заўвагі

  1. 1 2 https://www.liberation.fr/portrait/1998/03/06/pierre-buyoya-48-ans-president-tutsi-non-elu-du-burundi-a-majorite-hutue-est-recu-aujourd-hui-a-l-el_232343
  2. 1 2 3 Fichier des personnes décédées Праверана 18 студзеня 2021.
  3. https://www.radiyoyacuvoa.com/a/pierre-buyoya-yigeze-kuyobora-uburundi-yitavye-imana-/5704361.html
  4. Pierre Buyoya(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2008. Праверана 15 студзеня 2024.
  5. Reports, News Services and Staff (18 December 2020). "Pierre Buyoya, Burundian president who led two coups, dies at 71". Washington Post. Праверана 21 December 2020.
  6. Ex-Burundi president gets prison term for 1993 killing of victorious election opponent. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2022. Праверана 10 красавіка 2021.
  7. Burundi's Pierre Buyoya dies from Covid-19. www.iol.co.za. Праверана 19 December 2020.
  8. Pierre Buyoya Yigeze Kuyobora Uburundi Yitavye Imana. Ijwi ry'Amerika. Праверана 19 December 2020.
  9. Burundi ex-president Buyoya dies from Covid-19. Yahoo News (18 снежня 2008). Праверана 18 December 2008.
  10. L'ancien président du Burundi Pierre Buyoya inhumé à Bamako. www.aa.com.tr. Праверана 26 July 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.