П’ер-Сімон Лаплас
Pierre-Simon Laplace
Дата нараджэння 23 сакавіка 1749(1749-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1827(1827-03-05)[1][5][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Марыя Ганна Шарлота дэ Курці дэ Раманж[d]
Дзеці Шарль Эміль дэ Лаплас[d]
Род дзейнасці матэматык, астраном, фізік, палітык, філосаф, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, статыстык, пісьменнік
Навуковая сфера матэматыка, астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жан ля Рон д'Аламбер[7]
Вядомы як «Бацька нябеснай механікі»
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер-Сімон Лапла́с (фр.: Pierre-Simon Laplace; 23 сакавіка 1749 — 5 сакавіка 1827) — выдатны французскі матэматык, фізік і астраном; вядомы працамі ў галіне нябеснай механікі, дыферэнцыяльных ураўненняў, адзін са стваральнікаў тэорыі імавернасцей. Заслугі Ляпляса ў галіне чыстай і прыкладной матэматыкі і асабліва ў астраноміі велічэзныя: ён удасканаліў амаль усе раздзелы гэтых навук. Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.

Біяграфія

Вучыўся ў школе бенедыктынцаў. З 1771 прафесар Ваеннай школы ў Парыжы, з 1790 — старшыня Палаты мер і вагі. У 1799 міністр унутраных спраў.

Навуковыя працы па нябеснай механіцы, касмагоніі, тэорыі імавернасцей (тэарэма Лапласа), тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў (пераўтварэнне Лапласа, ураўненне Лапласа), матэматычнай фізіцы (аператар Лапласа), малекулярнай фізіцы (закон Лапласа), акустыцы, электрычнасці і магнетызме, оптыцы, філасофіі прыродазнаўства і інш. Распрацаваў тэорыю ўзбурэнняў нябесных цел, прапанаваў новы спосаб вызначэння іх арбіт, даказаў устойлівасць Сонечнай сістэмы ў межах вельмі працяглага часу. Выказаў гіпотэзу паходжання Сонечнай сістэмы (гіпотэза Лапласа), сфармуляваў прынцып механічнага дэтэрмінізму, які стаў асновай метадалогіі класічнай фізікі. Актыўна садзейнічаў рэарганізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў Францыі і ўкараненню ў практыку метрычнай сістэмы мер. У гады Французскай рэвалюцыі, разам з Лагранжам і Лежандрам, удзельнічаў у Камісіі па ўвядзенню метрычнай сістэмы.

Ушанаванне памяці

У гонар яго названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Pierre Simon Laplace de // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  4. 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. P.S. de Laplace // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://zkm.de/en/person/pierre-simon-marquis-de-laplace Праверана 30 чэрвеня 2022.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 10 жніўня 2016.
  8. Pierre-Simon de Laplace // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.