Вёска
Піянерская
± |
Піяне́рская — колішняя вёска, з 1972 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Вёска ўзнікла ў канцы 1940-х гадоў вакол кафлянага завода[1]. Да 1972 года вёска Ждановіцкага сельсавета Мінскага раёна[2]. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Цэнтральны раён[2]. Па ўваходжанні ў склад горада галоўная вуліца вёскі Заводская пераназваная ў Піянерскую. У 2004 годзе тут пачалося будаўніцтва катэджнага мікрараёна «Вясёлкавы», у 2006 годзе пачаўся знос старой вясковай забудовы[1]. На месцы вёскі катэджная і шматпавярховая забудова вуліцы Піянерская, гандлёвы цэнтр Арэна-Сіці.
Зноскі
- 1 2 Сацукевіч І. І., с. 5.
- 1 2 Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 317.
Літаратура
- Пионерская // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.