Пітэр Хірш | |
---|---|
ням.: Peter Hirsch | |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1925[1] (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, інжынер, металург, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | W. H. Taylor[d][2] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства Каралеўскі медаль[d] (1977) прэмія Хольвека[d] (1988) медаль Х’юза (1973) прэмія Вольфа па фізіцы (1983) прэмія фон Хіпеля[d] (1983) |
Сайт | materials.ox.ac.uk/peopl… |
Пітэр Хірш (англ.: Peter Bernhard Hirsch; нар. 16 студзеня 1925) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1963).
З прыходам да ўлады нацыстаў разам з сям’ёй эміграваў з Германіі ў Вялікабрытанію. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, у якім пачаў працаваць у Дэпартаменце фізікі. З 1966 года — прафесар Оксфардскага ўніверсітэта (з 1992 года — ганаровы прафесар). У 1970 годзе быў назначаны на пасаду старшыні Камісіі па атамнай энергіі Вялікабрытаніі. У 1975 годзе за паспяховую працу атрымаў тытул рыцара-бакалаўра.
Заснавальнік метаду прасвечваючай электроннай мікраскапіі. Распрацаваў метад дыфракцыйнага кантрасту, які служыць для назірання дэфектаў крышталічнай будовы рэчываў і прымяняецца ў фізіцы, хіміі, мінералогіі, матэрыялазнаўстве, біялогіі. У 1956 годзе са сваімі супрацоўнікамі ўпершыню назіраў дыслакацыі ў крышталях і іх рух пад пучком электроннага мікраскопа, чым заклаў колькасныя асновы тэорыі дыслакацый, што з’яўляецца фізічнай асновай тэорыі трываласці і пластычнасці.
Замежны член Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША (2001).
Зноскі
- ↑ Peter Hirsch // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.aip.org/history-programs/niels-bohr-library/oral-histories/31625
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Hirsch_Peter