Пітэр Уэйр Хігс (англ.: Peter Ware Higgs; 29 мая 1929, Ньюкасл-апан-Тайн, Англія — 8 красавіка 2024) — брытанскі фізік-тэарэтык, член Каралеўскага Таварыства Эдынбурга, член Лонданскага каралеўскага таварыства, прафесар у Эдынбургскім універсітэце. Навучаўся ў Каралеўскім каледжы Лондана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Франсуа Энглерам за адкрыццё базона Хігса.
П. Хігс найбольш вядомы дзякуючы прапанаваным ім у 1960-х гадах механізмам спантанага парушэння электрослабой сіметрыі, які тлумачаць паходжанне масы элементарных часціц, у прыватнасці мас вектарных W і Z-базонаў. Механізм Хігса прадказвае існаванне новай часціцы, хігсаўскага базона. Аб адкрыцці часціцы было абвешчана 4 ліпеня 2012 года на прэс-канферэнцыі ЦЕРН (сам Хігс заявіў з гэтай нагоды, што не чакаў эксперыментальнага пацверджання яго тэорыі пры сваім жыцці). Механізм Хігса лічыцца супольнасцю фізікаў адным з асноўных кампанентаў Стандартнай Мадэлі. П. Хігс прыдумаў механізм Хігса падчас горнай прагулкі ў раёне Эдынбурга і, вярнуўшыся ў лабараторыю, заявіў, што ў яго ўзнікла «грандыёзная ідэя».
За дасягненні ў галіне тэарэтычнай фізікі П. Хігс быў узнагароджаны шэрагам прэмій і медалёў. У прыватнасці, ён лаўрэат медаля Дзірака, які прысуджаецца Інстытутам фізікі (Лондан) і прэміі 1997 года ў галіне фізікі часціц і фізікі высокіх энергій, якая прысуджаецца Еўрапейскім фізічным таварыствам.
Адкрыццё базона Хігса прызнана навуковым прарывам 2012 года.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 Peter Higgs: Curriculum Vitae — University of Edinburgh, 2019. Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Peter Higgs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Catalog of the German National Library Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Peter Higgs, who proposed existence of Higgs boson particle, has died at 94, university says — Washington Post. Праверана 9 красавіка 2024.
- 1 2 Peter Higgs: Curriculum Vitae — 2019. Праверана 9 красавіка 2024.
Спасылкі
- Peter Higgs: the man behind the boson — артыкул пра Пітэра Хігса на сайце PhysicsWeb.