Піраміда Хефрэна

Піраміда Хефрэна (дакладней - Хафры) — другая па велічыні старажытнаегіпецкая піраміда.

Размешчана побач з Вялікім сфінксам, а таксама пірамідамі Хеопса (Хуфу) і Мікерына на Плато Гіза. Пабудавана як мяркуецца, у сярэдзіне XXVI стагоддзя да н. э. Збудаванне вышынёй у 143,5 м атрымала назву Урт-Хафра («Хафра вялікі» або «ушанаваны Хафра»).

Каменныя блокі ля ўваходу ў памінальны храм дасягаюць у даўжыню 5,45 м і важаць да 42 тон. Гэта былі шырокія будынкі: 113 м на 49 м - памінальнай храм, і 45 м на 50 м - храм у даліне, вышыня якога ў цяперашні час складае 13 м. Улічваючы знойдзеныя фрагменты, агульная колькасць скульптурных твораў ніжняга храма Хафра налічвае больш за 200 статуй . Сярод іх - знакамітая статуя цара, выкананая з цёмна-зялёнага дыярыта. Валадар ганарліва сядзіць на троне з прыбранай хусткай на галаве і урэем на ілбе, а ззаду яго лунае сокалападобны бог Хор.

Статыстычныя дадзеныя

Вышыня: 143,87 м (275 каралеўскіх локцяў)

Даўжыня бакавога боку: 215,29 м (410 каралеўскіх локця)

Вугал нахілу: 53 ° 10 '

Аб'ём піраміды: 2211096 м ³

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.