Піпін II
Pépin II
Абол Піпіна II Аквітанскага.
Абол Піпіна II Аквітанскага.
кароль Аквітаніі
13 снежня 838 6 чэрвеня 848/верасень 852
Папярэднік Піпін I
Пераемнік Карл II Лысы
кароль Аквітаніі
854 25 чэрвеня 864
Папярэднік Людовік III Малодшы
Пераемнік Карл III Малодшы
Фармальна каралём быў Карл III Малодшы

Нараджэнне каля 823
  • невядома
Смерць пасля 25 чэрвеня 864
Санліс
Род Каралінгі
Бацька Піпін I
Маці Рынгарда (ці Ангельберга)
Дзейнасць манарх

Піпін II (Піпін Малодшы; фр.: Pépin IIer; каля 823 — пасля 25 чэрвеня 864, Санліс) — кароль Аквітаніі ў 838852 гадах; сын караля Аквітаніі Піпіна I і Рынгарды (ці Ангельбергі), дачкі графа Мадры Тэадэберта.

Біяграфія

Пасля смерці ў 838 годзе караля Аквітаніі Піпіна I, аквітанская знаць прызнала каралём яго сына, Піпіна II. Але ягоны дзед, імператар Людовік I Набожны, не прызнаў каралём унука, перадаўшы Аквітанію свайму малодшаму сыну Карлу. Імператар запатрабаваў, каб Піпін прыехаў у Ахен, аднак ён адмовіўся гэта зрабіць. У выніку Піпін захаваў кантроль над Аквітаніяй.

У 841 годзе Піпін удзельнічаў у бітве пры Фантэнэ на баку імператара Лотара I. Піпін II разбіў армію Карла II, але іншы брат Карла, Людовік II Нямецкі, разбіў армію Лотара. У выніку Піпін адступіў у Аквітанію. Паводле Вердэнскага дагавора Аквітанія ўвайшла ў склад дзяржавы Карла II, але Піпін адмовіўся прызнаць Карла сваім сюзерэнам. Пры падтрымцы Бернара Септыманскага Піпін працягнуў супраціўленне Карлу.

У 844 годзе Піпін, пазбавіўшыся падтрымкі пакаранага смерцю Карлам Бернара Септыманскага, прызваў на дапамогу нармандскага ярла Оскара, правёўшы яго ад Гароны да Тулузы, якую даў разрабаваць. У 845 годзе Сегуін з Бардо, які змагаўся супраць гасконскага графа Санша II Саншэ, быў прызнаны Піпінам герцагам Васконіі.

У 847 годзе ярл Оскар атрымаў у кіраванне горад Бардо, што выклікала незадаволенасць аквітанцаў. У выніку ў 848 годзе аквітанцы не падтрымалі Піпіна II, заклікаўшы на дапамогу Карла II. 6 чэрвеня Карл каранаваўся ў Арлеане як кароль Аквітаніі. Брат Піпіна, Карл, таксама прад’явіў правы на аквітанскую карону, але ў 849 годзе быў схоплены графам Тура Вівіянам і па пастанове сабора франкскіх біскупаў пастрыжаны ў манахі.

Піпін працягваў барацьбу супраць Карла II да верасня 852 года, калі ён патрапіў у палон да Санша II Саншэ, які перадаў палоннага Карлу. За гэта Санш атрымаў ад Карла тытул герцага Гасконі, а Піпін быў зняволены ў кляштары Сен-Медар у Суасоне.

Аднак аквітанцы зноў паўсталі — гэтым разам супраць Карла Лысага, звярнуўшыся па дапамогу да ягонага брата Людовіка Нямецкага, які накіраваў у Аквітанію для кіравання каралеўствам свайго сына Людовіка Малодшага. Пазней Піпін II здолеў збегчы. У 854 годзе ён згуртаваў вакол сябе аквітанцаў і выгнаў Людовіка. У адказ у 855 годзе Карл каранаваў каралём Аквітаніі свайго малалетняга сына Карла Малодшага, апекуном над якім быў прызначаны граф Пуацье Рамнульф I, што атрымаў тытул герцага Аквітаніі.

Нарманы, якія абгрунтаваліся ў даліне Луары, скарыстаўшыся тым, што Карл Лысы быў заняты барацьбой з Піпінам, разрабавалі Пуацье, Ангулем, Перыгё, Лімож, Клермон і Бурж. Да іх далучыўся і Піпін, які ўдзельнічаў у нападзе на Тулузу. Аднак у 864 годзе Піпін быў узяты ў палон Рамнульфам I. 25 чэрвеня 864 года на асамблеі ў Пітры (Верхняя Нармандыя) ён быў асуджаны да пакарання смерцю, але затым пакаранне было зменена каралём на ўзяцце пад варту, і ён быў зняволены ў Санлісе, дзе быццам бы памёр праз некаторы час. Пасля зняволення звесткі пра яго знікаюць з тагачасных гістарычных крыніц.

Зноскі

    Літаратура

    • Тейс Л. Наследие Каролингов. IX — X века / Перевод с французского Т. А. Чесноковой. М.: «Скарабей», 1993. — Т. 2. — 272 с. — (Новая история средневековой Франции). 50 000 экз. — ISBN 5-86507-043-6.
    • Pierre Riché. Les Carolingiens, une famille qui fit l’Europe. — 1983
    • Jean-Charles Volkmann. Bien Connaître les généalogies des rois de France. — ISBN 2-87747-208-6
    • Michel Mourre. Le petit Mourre. Dictionnaire d’Histoire universelle. — ISBN 978-2-04-732194-2

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.