Пінскі павет
Powiat piński
Краіна
Статус павет
Уваходзіць у Палескае ваяводства
Уключае 12 вясковых гмін
1 горад
Адміністрацыйны цэнтр Пінск
Дата ўтварэння 1 сакавіка 1921
Стараста Юзаф Главацкі
Насельніцтва (1931) 216 200
Шчыльнасць 47 чал./км²
Плошча 4 625 км²
Пінскі павет на карце

Пінскі паве́т (польск.: Powiat piński) — павет Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. Цэнтр — Пінск. Складаўся з 14 вясковых гмін (12 у 1939), 1 горада і 2 мястэчак. Агульная плошча павета — 5587 км², насельніцтва — 183600 чалавек, шчыльнасць — 32,8 чал. на км².

Гісторыя

У 1920 годзе Святавольская і Целяханская воласці перададзены ў Косаўскі павет, Дабраслаўская, Кажан-Гарадоцкая, Лунінская, Пагосцкая, Плотніцкая, Столінская, Хатыніцкая і Церабяжоўская воласці  — у Лунінецкі павет.

З 18 сакавіка 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.

З 4 снежня 1939 года пераважная частка ў складзе Пінскай вобласці БССР. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны раёны.

Адміністрацыйны падзел

Гміны

  • гміна Бродніца
  • гміна Вічаўка
  • гміна Дабраслаўка (з 1922)
  • гміна Жабчыцы
  • гміна Кухоцкая Воля
  • гміна Лагішын
  • гміна Лемяшэвічы
  • гміна Любяшоў (да 1926)
  • гміна Марочна
  • гміна Пінкавічы
  • гміна Пагост Загародскі (з 1922)
  • гміна Парэчча
  • гміна Радчыцк (да 1923)
  • гміна Ставок (пазней скачавана)
  • гміна Угрынічы (да 1926)
  • гміна Хойна

Гарады

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.