Пінская партызанская брыгада
Гады існавання 1943 — 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
 Украінская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Пінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1071 партызан (30.3.1944)
Дыслакацыя Пінскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Любэшыўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Іван Георгіевіч Шубітыдзэ

Пінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года загадам па штабу Пінскага партызанскага злучэння на базе атрадаў вылучаных з партызанскай брыгалы імя В. М. Молатава. Да сакавіка 1944 года дзейнічала на тэрыторыі Пінскага, Жабчыцкага, Іванаўскага раёнаў БССР і Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці.

Склад

  • партызанскі атрад імя В. І. Чапаева;
  • партызанскі атрад імя І. В. Сталіна;
  • партызанскі атрад імя Тадэуша Касцюшкі;
  • партызанскі атрад імя У. Р. Нямытава;
  • партызанскі атрад імя Г. К. Арджанікідзэ;
  • партызанскі атрад імя Г. К. Жукава.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • Архіп Зіноўевіч Пратасеня

Начальнік штаба

  • Георгій Арсенц’евіч Дораш

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы ІванаваПінскЛунінец, шашы Пінск — Столін, Пінск — Лагішын. З верасня 1943 да мая 1944 разбурылі 2,8 км чыгуначнага палатна, знішчылі 21 мост, пашкодзілі 27,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, спалілі 4 склады з боепрыпасамі. Разбілі нямецкія гарнізоны ў горадзе Камінь-Кашырскі Валынскай вобласці (Камень-Кашырская аперацыя), у вёсках Добрая Воля Пінскага, Крамно Драгічынскага, Дубае Жабчыцкага, Яромічы Кобрынскага, Радастава Дзівінскага раёнаў, Оўзічы Іванаўскага, Лахвычы Любэшыўскага раёнаў. У сакавіку — красавіку 1944 года разам з Чырвонай Арміяй вялі баі з праціўнікам у Пінскім і Іванаўскім раёнах.

30 сакавіка 1944 года брыгада (1071 чалавек, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць

У 1969 годзе каля вёскі Зарэчка Драгічынскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.