Піку | |
---|---|
парт. Pico | |
![]() | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 351 м |
Адносная вышыня | 2 351 м |
Размяшчэнне | |
38°28′07″ пн. ш. 28°23′57″ з. д. | |
Краіна | |
Рэгіён | Азорскія астравы |
Востраў | Піку |
![]() |
Пі́ку (парт.: Montanha do Pico) — самая высокая гара Азорскіх астравоў і ўсёй Партугаліі. Знаходзіцца на аднайменным востраве ў Атлантычным акіяне. Вышыня — 2351 м.
Піку — актыўны стратавулкан. Першае вывяржэнне пісьмова зафіксавана ў 1562 г., яно працягвалася каля 2 гадоў. Апошняе вывяржэнне адбылося ў снежні 1720 г. Перыметр кальдэры дасягае 700 м, глыбіня — 30 м. На ўскраіне кратэара месціцца конус Піку-Пікінью (70 м) — найвышэйшы пункт гары.
Да вышыні 1500 м Піку пакрыта густымі лясамі, вышэй пачынаюцца зараснікі хмызнякоў і травы. Вышэй за 2000 м сустракаюцца толькі аголеныя лававыя палі. Узімку вяршыня пакрыта снегам.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.