Трынітрафенол
Выява хімічнай структуры
Трынітрафенол
Трынітрафенол
Агульныя
Хім. формулаC₆H₃N₃O₇
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS88-89-1
PubChem6954
Рэг. нумар EINECS201-865-9
SMILES
RTECSTJ7875000
ChemSpider6688

Трынітрафенол, 2,4,6-трынітрафенол, пікрынавая кіслата — араматычнае хімічнае злучэнне C6H2(NO2)3OH, нітравытворнае фенолу. Атрыманы ў 1771 годзе П. Вульфам[1].

Уласцівасці

Пры нармальных умовах жоўтае крышталічнае рэчыва. Добра раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце і арганічных растваральніках, мала раствараецца ў вадзе (1,1 % пры 20 °C)[1]. Малекулярная маса 229,11 а. а. м. Чысты трынітрафенол — цвёрдае рэчыва ў выглядзе пласціністых крышталёў ад бясколернага да жоўтага колеру, шчыльнасць 1813 кг/м³, тэмпература плаўлення 122,5 °C. Крышталічная сістэма ортарамбічная біпірамідальная. Ціск пароў пры 195 °C — 2 мм рт. сл., пры 255 °C — 50 мм рт. сл. Шчыльнасць расплаву пры 124 °C 1589 кг/м ³, пры 170 °C — 1513 кг/м³. Гравіметрычная (насыпная) шчыльнасць парашку 900—1000 кг/м³. Парашок добра прэсуецца, асабліва пры падаграванні. Пры ціску прэсавання 4500 кг/см² шчыльнасць 1740 кг/м³, аднак у практыцы з меркаванняў бяспекі прэсуюць пры цісках да 2000 кг/см², пры гэтым шчыльнасць не вышэй за 1630 кг/м³. Пры спакойным астуджэнні расплаву можна атрымаць цвёрдае рэчыва з шчыльнасцю 1580—1610 кг/м³. Чым менш прымешкаў, тым вышэй шчыльнасць сплаўленага трынітрафенолу.

Аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру. Атрутнае рэчыва.

Выкарыстанне

Трынітрафенол доўгі час выкарыстоўваўся ў якасці фарбавальніка воўны, шоўку, скуры і інш.[1] Пікрынавая кіслата і яе солі — пікраты — з канца 19[1] ст. выкарыстоўваюцца ў якасці выбуховых рэчываў. Таксама выкарыстоўваецца ў аналітычнай хіміі для вызначэння калію, натрыю, некаторых бялкоў і амінакіслот. З’яўляецца зыходным рэчывам у сінтэзе хлорпікрыну і пікрамінавай кіслаты, прамежкавым рэчывам у сінтэзе фарбавальнікаў[1].

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 550. — 552 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 230. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Fedoroff, Basil T. et al Enciclopedia of Explosives and Related Items, vol.1—7. — Dover, New Jersey: Picatinny Arsenal. — 1960—1975. — P285-P295.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.